Пра гэта ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.
«Сёньня неабходна прыняцьце далейшых дзейсных захадаў па абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі грамадзян, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў МУС. Неабходна зьвярнуць увагу ў тым ліку і на дысцыпліну, таму што ёсьць пытаньні ў частцы выцеку інфармацыі, службовай інфармацыі — і гэта немалаважны кірунак», — заявіла Чамаданава.
Прадстаўніца МУС патлумачыла, што гаворка ідзе перш за ўсё пра кібэрбулінг, булінг у дачыненьні да супрацоўнікаў іх ведамства.
Паводле яе словаў, на Новы год працягнецца ўзмоцнены варыянт нясеньня службы для міліцыі, «будуць прынятыя ўсе меры, каб не дапусьціць ніводнага надзвычайнага здарэньня».