Онлайн-трансьляцыя скончаная.
Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць тут.
За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!
У Менску працягваюцца вечаровыя маршы
Валянтэры назвалі прозьвішчы 22 затрыманых сёньня
Валянтэры, якія складаюць сьпісы затрыманых па адміністрацыйных справах, па стане на 19.20 паведамілі ў тэлеграм-канале @spiski_okrestina прозьвішчы 22 затрыманых падчас сёньняшніх маршаў пратэсту.
Вечаровы марш у Курасоўшчыне
Акцыі салідарнасьці ў Заслаўі і Бараўлянах
Беларусы Санкт-Пецярбургу зноў спрабуюць сабрацца ля амбасады
Нягледзячы на ўчорашнія затрыманьні, беларусы Санкт-Пецярбургу сёньня зноў спрабуюць сабрацца ля амбасады Беларусі. У раёне амбасады шмат паліцыі.
У менскім мікрараёне выйшлі на трэці марш за дзень
Акцыі салідарнасьці ў Львове, Беластоку і Вільні
У Наваградку міліцыянты ходзяць на ўсе гарадзкія экскурсіі
У розных гарадах прайшлі акцыі з балёнікамі
Што сёньня адбываецца ў Магілёве
У Магілёве сёньняшняя нядзеля — першая безь міліцэйскіх патрулёў на пешаходнай вуліцы Ленінскай.
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, машына з амапаўцамі заўважаная толькі ля будынку гарвыканкаму, а транспарт супрацоўнікаў ДАІ прыпаркаваны ля гандлёвага цэнтру «Атрыюм». Аўтазакі перамясьціліся ў спальныя раёны.
Цэнтар гораду нязвыкла бязьлюдны напярэдадні навагодніх сьвятаў. На кірмашах пакупнікоў няшмат. На пешаходніцы прагульваюцца людзі, у адзежы якіх дамінуюць белы і чырвоны колеры. Вулічныя барды раз за разам сьпяваюць «Мы ждём перемен» Віктара Цоя і беларускія песьні.
Валянтэрам вядомыя прозьвішчы 11 затрыманых
Ініцыятыва «Сьпісы затрыманых» сабрала прозьвішчы 11 чалавек, якіх затрымалі падчас маршаў 27 сьнежня. Яны былі дастаўленыя ў Кастрычніцкае РУУС Менска, а пасьля іх перавезьлі ў турму на завулку Акрэсьціна. Ежу і ваду валянтэры ім перадалі, цёплыя рэчы ў РУУС браць адмовіліся.
Пікет на трасе ў Бараўлянах пад Менскам
Беларусы Санкт-Пецярбурга падтрымалі землякоў, неглядзечы на ўчарашнія затрыманьні
Беларусы расейскага Санкт-Пецярбурга запісалі відэа ў падтрымку пратэстаў на радзіме. Учора затрамалі 14 ўдзельнікаў пікету ля будынку адзьдзяленьня амбасады Беларусі ў гэтым горадзе.
Пікет у Гомлі, патрабуюць вярнуць і выбары пасьля вяртаньня ў краіну мітрапаліта Кандрусевіча
Валянтэрам вядомыя прозьвішчы трох затрыманых
Ініцыятыва «Сьпісы затрыманых» сабрала прозьвішчы 3 чалавек, якіх затрымалі падчас маршаў 27 сьнежня. Яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС Менска.
Марш на вуліцы Арлоўскай у Менску
Менская Асмалоўка выйшла падтрымаць «Прэс-клюб», супрацоўнікі якога арыштаваныя
Пікет у Кобрыні
Акцыя жыхароў менскага раёну «Рыга-Бангалор»