Паведамляецца пра дамову бакоў правесьці рабочую сустрэчу пасьля 4 студзеня.
⠀
У лісьце ад МФХ таксама паведамляецца, што дысцыплінарная камісія міжнароднай фэдэрацыі пачала расьсьледаваньне адносна старшыні фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава.
⠀
Фонд заклікаў МФХ разгледзець пытаньне аб прыцягненьні Баскава да дысцыплінарнай адказнасьці ў сувязі зь дзеяньнямі, якія груба ганьбяць рэпутацыю хакею як віду спорту.
⠀
Сярод такіх дзеяньняў называлася прысутнасьць Баскава на «плошчы Перамен» у вечар забойства Рамана Бандарэнкі, удзел у агітацыйных акцыях у падтрымку рэжыму Лукашэнкі з выкарыстаньнем алімпійскай сымболікі, дэманстратыўнае расьпіцьцё моцнага алькаголю на фоне алімпійскай сымболікі і ціск на спартсмэнаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю.