Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гайдукевіч: Трэба прымаць закон аб замежных агентах


Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

Пра гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі заявіў у праграме «Клюб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Мы зразумелі, што трэба прымаць закон аб замежных агентах, што трэба паставіць заслон супраць фінансаваньня любых палітычных ініцыятываў у краіне, таму што гэта заўсёды адстойваньне чужых інтарэсаў, як робяць усе нармальныя краіны», — цытуе БЕЛТА словы Алега Гайдукевіча.

«Калі казаць пра палітычныя вынікі году, то галоўны вынік — гэта тое, што спроба дзяржаўнага перавароту ў краіне правалілася. Многія нашы палітыкі дагэтуль жывуць жніўнем, а ўжо канец сьнежня — мы хутка будзем сустракаць Новы год. Прыйшоў час зьбіраць камяні, таму што ня будзе гвалтоўнага зьвяржэньня ўлады, рашэньня лёсу Беларусі на вуліцы. Улада нікуды ня сыдзе і не ўцячэ — гэта ўсё казкі, што відавочна і зразумела», — заявіў лідэр ЛДПБ у «Клюбе рэдактараў».

Раней пра неабходнасьць прыняць у Беларусі закон аб замежных агентах заявіў старшыня сталай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных.

У Расеі Дзяржаўная Дума і Савет Фэдэрацыі ўхвалілі законапраект, які дазваляе абвяшчаць замежнымі агентамі ня толькі арганізацыі, але і фізычных асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG