Коратка пра асноўныя падзеі пятніцы 23 кастрычніка.
Заплянаваны на 25 кастрычніка ў Менску праўладны мітынг скасавалі. Сярод прычын — нежаданьне людзей і каранавірус.
Улады адмянілі хатні арышт у дачыненьні да юрыста і чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай, якую 19 кастрычніка вызвалілі зь СІЗА КДБ.
«Дапамога і палітычная падтрымка беларускай рэвалюцыі — ня толькі маральны абавязак, але і рацыянальны палітычны разьлік», — заявіў прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі, былы польскі прэм’ер-міністар і прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск.
Ціханоўская падчас візыту ў Данію заклікала прызначыць новыя выбары ў Беларусі да канца 2020 году.
Больш за 1200 беларускіх мэдыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары і супраць гвалту.
«Сымбалем улады стаў чалавек у балаклаве, які б’е жанчыну»,— навукоўцы Беларусі запісалі відэазварот да ўладаў і грамадзкасьці. Ролік пачынаецца выступам акадэміка, доктара філялягічных навук Аляксандра Лукашанца.
Твары беларускіх палітвязьняў Ігара Лосіка, Марфы Рабковай і Марыі Калесьнікавай зьявіліся на магістральных вуліцах Прагі на вялікіх білбордах з тэгам #BelarusHeroes.
22 дзеячы культуры запісалі відэазварот у падтрымку народнага ўльтыматуму і агульнанацыянальнага страйку.
У інтэрнэце зьявіўся праект грамадзкага расьсьледаваньня парушэньняў правоў пратэстоўцаў «23.34».
З Генэральнай пракуратуры звольніліся высокапастаўленыя службоўцы, у тым ліку пракурор, начальнік аддзелу дзяржаўнага абвінавачваньня Эльдар Сафараў.
22 кастрычніка на 96-м годзе жыцьця памёр Віктар Швед, найстарэйшы зь беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы.
Арганізатар шэсьцяў за Лукашэнку Сяргей Каўрыгін пабіў суседа ў ліфце на вачах уласнай жонкі і дзяцей.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі захварэў на каранавірус: У Палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе. Практычна ўся камісія па ахове здароўя захварэла.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што дачыненьні Пуціна і Лукашэнкі — не галоўнае.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтар выступілі з супольнай заявай, у якой асудзілі рэпрэсіі супраць свабоды думкі і творчасьці.
Палову ўраджаю бульбы з сваіх сотак Лукашэнка аддаў амапаўцам