Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна: «Галоўнае — гэта не дачыненьні асабіста з Аляксандрам Рыгоравічам»


Дзьмітры Пяскоў, архіўнае фота
Дзьмітры Пяскоў, архіўнае фота

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што дачыненьні Пуціна і Лукашэнкі — не галоўнае.

Ягоныя словы, сказаныя ў эфіры расейскай тэлевізіі, цытуе «РИА Новости».

«Галоўнае — гэта не дачыненьні асабіста з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Галоўнае — гэта дачыненьні з братнім для нас беларускім народам», — сказаў ён.

«Ну і ёсьць пэўныя саюзьніцкія абавязкі, якія ёсьць добрай падмогай для Менску ў гэтай сытуацыі».

Пяскоў таксама выказаў перакананьне, што варыянты выхаду з крызісу ў Беларусі павінны шукаць Лукашэнка «і ягоныя калегі ў Беларусі».

«І прэзыдэнт Пуцін вельмі ўважліва падыходзіць да таго, каб штосьці не ўспрымалася як спроба паўплываць на законнага прэзыдэнта Беларусі», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG