Узбэцкія ўлады зьвязваюць падзеі гадовай даўніны ў Андыжане з дзейнасьцю ісламскіх актывістаў, якія нібыта хацелі ўсталяваць у краіне ісламскі халіфат. Відавочца тых падзеяў журналістка Галіма Бухарбаева перакананая, што гэта было ня так:
(Бухарбаева: ) “Я казала, і гэта мая пазыцыя, што гэта было прадэмакратычнае паўстаньне ў горадзе, справакаванае несправядлівым, незаконным працэсам над 23 паважанымі ў Андыжане бізнэсоўцамі”.
Эўрапейскі дырэктар праваабарончай арганізацыі "Х’юман Райтс Уотч" Лотэ Лэйт ацэньвае тыя падзеі як разьню і генацыд супраць узбэцкага народу. Яна, а таксама прадстаўнікі шэрагу іншых міжнародных праваабарончых груп учора ў Брусэлі заклікалі Эўразьвяз да новых санкцыяў супраць афіцыйнага Ташкенту.
Эўразьвяз мінулай восеньню ўжо ўвёў эмбарга на продаж узбраеньняў ва Ўзбэкістан і візавыя санкцыі супраць 12 высокапастаўленых чыноўнікаў, адказных за расстрэл. Праваабаронцы дамагаюцца, каб цяпер былі ўведзеныя візавыя санкцыі супраць прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава і ягонай сям’і, генэральнага пракурора і міністра юстыцыі, а таксама былі замарожаныя іх рахункі і ўласнасьць на тэрыторыі Эўразьвязу.
Мухамад Саліх, лідэр узбэцкай партыі Эрк (Свабода), падтрымлівае такія прапановы:
(Саліх: ) “Гэта Карымаў ізалюе Ўзбэкістан... Нягледзячы ні на што, Эўрапарлямэнт заяўляе, хто хоча дыялёгу з Ташкентам. Але я абсалютна перакананы, што ніякі дыялёг з існуючым рэжымам немагчымы. Але што тады рабіць? Трэба працягваць ціск”.
Мухамад Саліх знаходзіцца ў эміграцыі, як і сотні палітычных дзеячоў ды звычайных грамадзян, якія атрымалі статус уцекачоў у многіх краінах сьвету пасьля андыжанскіх падзеяў, і якія не могуць вярнуцца на радзіму, пакуль там кіруе Карымаў. Паводле прадстаўніцы "Х’юман Райтс Уотч" у Маскве Элісан Гіл, узбэцкі рэжым працягвае перасьледаваць праваабаронцаў, журналістаў, прыхільнікаў апазыцыі, многія зь якіх застаюцца ў турмах пасьля андыжанскіх падзеяў.