(Карэспандэнт: ) “Спадар Аляксандар, мы гутарым каля будынку суду, дзе павінны судзіць Станіслава Шушкевіча. Як Вы ставіцеся да перасьледу ўладамі гэтага вядомага ў краіне палітыка?
(Мілінкевіч: ) “Мне папросту сорамна. Улада хоча прадэманстраваць, што Чарнобыльскі шлях быў нелегітымны, несанкцыянаваны, і трэба пакараць усіх лідэраў — у тым ліку, і Станіслава Шушкевіча. Але гэта вялікі сорам, калі судзяць першага кіраўніка дзяржавы за тое, што ён удзельнічаў у мітынгу. Нават калі нейкія дробныя парушэньні ўлада й заўважыла. Але ўявіце сабе: Ельцына судзяць за ўдзел у мітынгу, альбо Шродэра садзяць на 15 сутак на голыя нары. Гэта — ганебна, некультурна. Гэта паказвае, што ў Беларусі такі калгасна-саўгасны мэтад кіраваньня. І людзей не разглядаюць як асоб: усе людзі мусяць быць нявольнікамі”.
(Карэспандэнт: ) “Тым часам, пакуль Вы былі пад арыштам, віцэ-прэзыдэнту ЗША Чэйні на міжнароднай канфэрэнцыі ў Вільні прэзэнтавалі мэталёвы кубак з Акрэсьціна — вынес адзін з былых вязьняў. А што Вы, так бы мовіць, вынесьлі з Акрэсьціна?
(Мілінкевіч: ) “Мы адчувалі салідарнасьць — як унутры краіны, так і вонкавую салідарнасьць. Гэта насамрэч для чалавека ў турме надзвычай важна. Я адчуў: ёсьць шанцы падумаць. Таму што меў паўтара гады працы — штодня, без выходных. А там зьявіўся час для роздуму — перш за ўсё, чым будзем займацца далей. З Акрэсьціна я “вынес” таксама пэўнасьць: улада, што яна ні рабіла б, — у пройгрышы”.
(Карэспандэнт: ) “Як да Вас ставіліся на Акрэсьціна? Вы ж — былы кандыдат на прэзыдэнта…”
(Мілінкевіч: ) “Мяне ўсе фактычна пазнавалі. Са мной пераважна садзілі людзей, якія маюць крымінальнае мінулае. Але гэта людзі са сваёй маральлю, сваімі спэцыфічнымі паводзінамі. І калі я ўваходзіў, мне аддавалі самае лепшае месца. Зь вялікай павагай стасункі складаліся. Мне было таксама цікава паразмаўляць з гэтымі людзьмі. Дарэчы, яны падтрымліваюць зьмены ў краіне й разумеюць, што краіна ператварылася ў паліцэйскую — адносна іх таксама. Што тычыцца наглядчыкаў, якія там былі, то яны паводзілі сябе дэманстратыўна карэктна. Ніякіх я да іх ня маю прэтэнзій. Нават дазвалялі хадзіць у душ (праўда, надта ж халодны ён быў увесь час). Але я чалавек загартаваны, дык і карыстаўся. За гэта ім удзячны”.
(Карэспандэнт: ) “Вы раней заклікалі да асады “аўтарытарнай крэпасьці”. Але ўлада паказала, як яна можа расправіцца зь лідэрамі гэтай асады. Ці трэба нешта мяняць у вашай палітычнай дзейнасьці?
(Мілінкевіч: ) “Калі б сапраўды ў выніку такіх пасадак людзі ламаліся, тады ўлады, магчыма, атрымалі б чаканы эфэкт. Насамрэч я ведаю сотні й сотні людзей, нават зусім юных, якія туды трапілі й выходзілі загартаванымі, больш сьмелымі, больш адданымі справе незалежнасьці й дэмакратыі ў краіне. Таму, я думаю, гэтым яны нас ня зломяць. У іх увогуле вельмі цяжкае становішча. Яны ня ведаюць, як ім абыходзіцца з апазыцыяй. З аднаго боку, жорстка караць за гэтыя акцыі, што мы праводзім, яны ня могуць. Таму што ёсьць рэакцыя — знутры й звонку. Не караць жа ўвогуле — таксама ім не адпавядае. Улада ў разгубленасьці, напэўна. І я адчуў нават там, у турме: улада вагаецца. Бо многія людзі ня ўпэўнены, што гэты рэжым пратрымаецца доўга”.
(Карэспандэнт: ) “Ці бачыце Вы сэнс у правядзеньні новых вулічных акцый?
(Мілінкевіч: ) “Калі вулічныя акцыі праводзіць штодня, а людзей было ўсё больш, дык іх наагул ня трэба было б перапыняць. Тады сапраўды мы дэманстравалі б новую й новую сілу. Калі ж акцыі загасаюць, — трэба іх прыпыніць. Каб не паказаць разьяднанасьці й слабасьці. І трэба папрацаваць зноў з насельніцтвам. Трэба зноў у рэгіёны ехаць, па Менску езьдзіць, трэба ісьці да прадпрымальнікаў, настаўнікаў, дактароў… Трэба сустракацца, пераконваць, даваць інфармацыю. І тады мы набяром новыя сілы. Тады ўжо выходзіць на вуліцу зноў. Вуліца для мяне — гэта, безумоўна, дэманстрацыя ўладзе, што мы ёсьць і што мы — сіла. Але гэта мусіць быць сіла, якая дынамічна разьвіваецца”.
(Карэспандэнт: ) “Цяпер вы зьбіраецеся зноў у паездку па рэгіёнах. Якая мэта гэтых паездак?
(Мілінкевіч: ) “Я сам рэгіянал, я — з Горадні. І я выдатна ведаю, якая патэнцыя, якая велізарная сіла ў рэгіёнах. Яны хораша спрацавалі на гэтых выбарах, дарэчы: на плошчы і ў намётах іх было шмат. І таму трэба туды ехаць, паразмаўляць з гэтымі людзьмі, падзякаваць ім, запытацца, як яны бачаць далейшую працу. Бо адсюль, зь Менску, ня ўсё бачна. І мы гэтыя паездкі ажыцьцявім. Да канца траўня мы будзем ва ўсіх абласьцях, зьбяром і раённых кіраўнікоў штабоў. І разам абмяркуем стратэгію наступную. Я лічыў і лічу, што няма іншага шляху, як аб’ядноўвацца ўсім разам”.