Удзельнікі пікету прымацавалі да дрэваў расьцяжку са словамі: “За краіну, за народ, за цябе!” і лёзунг “Свабоду Казуліну!”. Яны таксама раздавалі мінакам дэмакратычную прэсу, у прыватнасьці нумары наваполацкай гарадзкой газэты “Химик” з інтэрвію, якое даў газэце Аляксандар Казулін.
Сёньня ж актывісты падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне штодзённых пікетаў з 27 траўня да 27 чэрвеня з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх палітзьняволеных. Месцам іх правядзеньня пазначаны пляц каля гарадзкога палацу культуры.