На папулярнай беларускай пляцоўцы прыватных абвестак зьявіліся прапановы прывезьці на заказ новыя iPhone 14, заўважыў партал Office.life. Цана — ад 3 да 5,5 тысячы рублёў. Раней у самой кампаніі Apple заявілі, што новая прадукцыя афіцыйна ў Беларусь пастаўляцца не будзе.