Лінкі ўнівэрсальнага доступу

iPhone 14 у Беларусь афіцыйна не паступяць, але ў інтэрнэце зьявіліся аб’явы аб іх продажы па цане да 5,5 тысячы рублёў


Тэлефон Apple. Ілюстрацыйнае фота
Тэлефон Apple. Ілюстрацыйнае фота

На папулярнай беларускай пляцоўцы прыватных абвестак зьявіліся прапановы прывезьці на заказ новыя iPhone 14, заўважыў партал Office.life. Цана — ад 3 да 5,5 тысячы рублёў. Раней у самой кампаніі Apple заявілі, што новая прадукцыя афіцыйна ў Беларусь пастаўляцца не будзе.

Прапановы ў інтэрнэце розныя: некаторыя гатовы прывезьці iPhone 14 без перадаплаты, іншыя — толькі пры ўмове 100-працэнтнай перадаплаты, яшчэ хтосьці абяцае вытрымаць тэрміны дастаўкі ў 10 дзён, ці, напрыклад, больш расплывіста гаворыць аб дастаўцы «ў верасьні».

У залежнасьці ад умоў дастаўкі і мадэлі адрозьніваюцца і цэны гаджэтаў: замовіць у «прыватнікаў» новыя iPhone 14 можна ад 3 да 5,5 тысячы рублёў.

Як растлумачылі Office.life прадаўцы, тэлефоны зьбіраюцца купляць у Эўропе, нехта вязе іх з Кітая.

7 верасьня карпарацыя Apple правяла традыцыйную прэзэнтацыю навінак сваёй прадукцыі. Продажы iPhone 14 пачнуцца 16 верасьня, вэрсіі Plus — 7 кастрычніка. Аднак у Беларусі новыя гаджэты афіцыйна прадавацца ня будуць, пра гэта заявілі ў прадстаўніцтве афіцыйнага партнэра кампаніі Apple у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG