Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй дасьць беларусам шанец на новае паўстаньне супраць дыктатуры


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Наступная хваля пратэсту будзе больш арганізаванай, заявіла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў размове зь нямецкай газэтай Bild.

«Да нас далучыліся новыя людзі, сярод якіх тыя, хто раней працаваў на рэжым, але пасьля парваў зь ім. Яны ведаюць, як функцыянуе сыстэма і як лепш ціснуць на яе», — сказала Ціханоўская.

Яна выказала думку, што перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй дасьць беларусам шанц на новае паўстаньне супраць дыктатуры.

«Нашы лёсы ўзаемазьвязаны. Мы хочам быць незалежнымі, але Крэмль зь яго імпэрскімі амбіцыямі хоча кантраляваць нашы краіны. Таму і для нас вельмі шмат залежыць ад зыходу гэтай вайны», — падкрэсьліла Ціханоўская.

Яна ўпэўнена, што пераважная большасьць беларусаў супраць дыктатуры ў сваёй краіне і вайны ў суседняй.

Ціханоўская таксама зазначыла, што ўдзел беларускіх вайскоўцаў у канфлікце цалкам супярэчыць волі народу, а ў самой арміі няма антыўкраінскіх настрояў. Шмат беларусаў ваюе ў шэрагах украінскай арміі альбо дапамагае ў якасьці валянтэраў.

Пры гэтым у Беларусі крытыка ваеннай агрэсіі Расеі пагражае крымінальным перасьледам, канстатавала Ціханоўская. Паводле яе, людзей у краіне перасьледуюць, як пры Сталіну — любы чалавек можа быць затрыманы ў любы час.

Ад Эўропы, апроч санкцый і непрызнаньня рэжыму, Ціханоўская чакае падтрымкі палітвязьняў, у тым ліку праграмамі рэабілітацыі. Палітык адзначыла, што людзі знаходзяцца ў дрэнным стане як фізычна, так і маральна пасьля вызваленьня з папраўчых устаноў, дзе для іх ствараюць невысносныя ўмовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG