У чэрвені стала вядома пра затрыманьне відэаблогера Lexmask, на чый акаўнт у TikTok цяпер падпісан каля 65 тысяч чалавек. Lexmask выпускаў відэа на беларускай мове. Тады на акаўнце зьявіліся відэа з затрыманьнямі, а застаўка абнавілася на выяву дзяржаўнага герба.
Учора блогер апублікаваў на сваім інстаграм-акаўнце фота, на якім ён есьць бургер, з подпісам: «За добрыя паводзіны выпусьцілі ў МакДональдс».
Пазьней праваабаронцы паведамілі, што Бондара абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі на 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў ПУАТ («хатняя хімія»).