Дыскрымінацыя за «сіні пашпарт», цяжкасьці зь легалізацыяй, хэйт у сацыяльных сетках – тое, з чым сутыкнуліся беларусы ва Ўкраіне пасьля пачатку вайны. Многія беларусы мусілі другі раз пасьля падзей 2020 году мяняць месца жыхарства. Іншыя, нягледзячы ні на што, застаюцца ва Ўкраіне.