Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэстываль царкоўнай музыкі ў Польшчы не запрасілі хары зь Беларусі і Расеі. Прычына — вайна Расеі супраць Украіны


Царкава ў Гайнаўцы. Ілюстрацыйнае фота
Царкава ў Гайнаўцы. Ілюстрацыйнае фота

Беларусь будзе прадстаўляць заснаваны палітычнымі ўцекачамі хор «Канкордыя», які працуе ў Варшаве.

Вядомы ў сьвеце Міжнародны фэстываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка» сёлета пройдзе 41-ы раз. Фэстываль адбудзецца ў сталіцы Падляскага ваяводзтва, Беластоку, 21-25 верасьня. У праслухоўваньні выступяць 13 хароў з Эўропы, Афрыкі і Блізкага Ўсходу, аднак удзельнікаў зь Беларусі і Расеі ня будзе, паведамляе выданьне Dziennik.pl. Прычына — вайна Расеі супраць Украіны.

Фэстываль адбудзецца ў сталіцы Падляскага ваяводзтва Беластоку 21-25 верасьня.

Звычайна імпрэза праводзілася ў траўні, але ў 2020 годзе праз пандэмію каранавірусу ўпершыню яе арганізавалі ў верасьні. Аналягічны тэрмін быў ухвалены ў 2021 годзе і цяпер.

Як прызнаюць арганізатары фонду «Царкоўная музыка», сёлета на фэстываль паўплывала палітычная сытуацыя ў сьвеце і расейская агрэсія супраць Украіны. Як заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў сераду кіраўнік фонду і дырэктар фэстывалю Мікалай Бушко, з гэтай прычыны ў сьпісе выканаўцаў няма хароў з Расеі і Беларусі — краін, традыцыйна зьвязаных з праваслаўнай царквой.

У праслухоўваньнях возьме ўдзел толькі адзін выканаўца з Украіны — архірэйскі хор «Знаменьня» з Роўна.

Беларусь жа будзе прадстаўляць заснаваны палітычнымі ўцекачамі хор «Канкордыя», які працуе ў Варшаве. Калектыў выступіць на фэсьце як прадстаўнік «свабоднай Беларусі». Адзначаецца, што самі ўдзельнікі папрасілі выкарыстоўваць такі тэрмін, ён запісаны і ў праграме фэстывалю.

Рэжысэр Бушко сказаў, што вайна па-рознаму паўплывала на формулу фэстывалю.

«Многія хары — з-за межаў рэгіёну, дзе ёсьць праваслаўная музыка, — праяўляюць значна меншую цікавасьць да царкоўнай музыкі, несправядліва ставячыся да царкоўнай музыкі як да чыста расейскай музыкі. Забыўшыся, што ля вытокаў праваслаўя стаіць не Масква, а Кіеў», — падкрэсьліў ён.

Фэстываль адкрыецца 21 верасьня канцэртам «Украіна і Польшча ў праваслаўнай царкоўнай музыцы».

«Гэты канцэрт — даніна павагі Ўкраіне ў выкананьні польскіх музыкаў. Асноўная ідэя — узаемаадносіны дзьвюх краін у тэме царкоўнай музыкі. Будуць выкананы творы ўкраінскіх і польскіх кампазытараў, бо фэстываль ужо шмат гадоў паказвае, што царкоўная музыка — гэта ня толькі музыка расейская», — заявіў журналістам Мікалай Бушко.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG