Заснавальнік мэсэнджэра зьвярнуўся да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.
Атрыманыя грошы ён забавязаўся пералічыць фонду «Маскоўская Хэльсінская група». Гэта самая старая расейская праваабарончая арганізацыя, яна выступае супраць вайны ва Ўкраіне.
Тацяну Ласіцу выпусьцілі з гомельскай калёніі. Яе судзілі разам з праваабаронцам Леанідам Судаленкам.
Як жартаваць падчас вайны? Як сьмех дапамагае ня верыць прапагандзе? Ці ёсьць рэчы, зь якіх ня варта сьмяяцца? Ці варта рабіць Лукашэнку аб’ектам сатыры?
Беларусы Аксана і Сяргей (імёны зьмененыя на просьбу герояў) пераехалі ў Бэрлін два месяцы таму. Колькі часу можна шукаць кватэру, чаму беларуская мэдыцына лепшая за нямецкую і якія прадукты таньнейшыя ў Нямеччыне, даведайцеся зь іхнага аповеду ў рамках нашага праекту «Новая зямля».
«Мы атрымліваем вялікую дапамогу ад беларусаў», — кажа ў інтэрвію Свабодзе Premium Яўген Дзікі, украінскі навуковец, дырэктар Антарктычнага навуковага цэнтру, блогер, вэтэран батальёну «Айдар».
Генэральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-парталу av.by Дзьмітрый Геранін зьехаў на Кіпр, каб пазьбегнуць мабілізацыі ў расейскае войска.
Беларусы напярэдадні «адпраўкі» дзяцей у садок атрымліваюць вялізныя сьпісы неабходнага. Чытачы Свабоды падзяліліся з намі такімі сьпісамі і развагамі — колькі і за што плацяць бацькі ў садках.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1342 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Музыкі з Ізраілю, які згуртаваліся вакол Фонду «ŻYVI» «Дапамога пацярпелым ад дыктатуры», выпусьцілі кліп супраць вайны Расеі ва Ўкраіне.
Грамадзяне Вялікай Брытаніі, якія ваявалі на баку Ўкраіны і якіх вызвалілі 22 верасьня з расейскага палону, расказалі аб катаваньнях у часе іхнага зьняволеньня ў так званай «ДНР».
Пра тое, што ў галоўным офісе кампаніі-уласьніцы сеткі крамаў бытавой хіміі «Востраў чысьціні» адбываецца ператрус, стала вядома 22 верасьня. Супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў офіс фірмы «Ромакс», якой, сярод іншага, належыць сетка.
За мінулую ноч у Расіі падпалілі яшчэ чатыры ваенкаматы і будынкі адміністрацыі.
Меч знайшоў работнік Полацкага падразьдзяленьня МНС падчас падводнай рыбалкі.
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей наведалі Нью-Ёрк, дзе праходзіць сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якая сёлета прысьвечаная вайне Расеі супраць Украіны.
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка паведаміў падчас візыту ў мэмарыяльны комплекс «Хатынь».
У ноч на 22 верасьня стала вядома пра найбольшы за ўвесь час з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну абмен палоннымі. Абмен ажыцьцяўляўся ў розных лякацыях.
Людзей замкнулі ў брудных памяшканьнях і не даюць спаць ужо больш за суткі, паведамляе расейскі праваабарончы рэсурс «ОВД-Инфо».
Экспэртка ў сфэры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Дзейкала аналізуе новыя зьмены ў закон аб грамадзянстве, згадвае міжнародную практыку і тлумачыць, якія праблемы могуць напаткаць асобаў без грамадзянства.
Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука, якога затрымалі летась 8 сьнежня, абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў растлумачыў, што за час вайны ва Ўкраіне рэспубліка і так «перавыканала плян на 254%».
Крэмль адкрыта не выконвае абяцаных умоў «частковай мабілізацыі», а жорсткі падыход выклікае грамадзкі гнеў і недавер па ўсёй Расеі, піша ў сваёй штодзённай справаздачы амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW).
Парлямэнт Латвіі ў канчатковым чытаньні зацьвердзіў папраўкі да іміграцыйнага закону, які сярод іншага ўзмацняе правілы выдачы часовага дазволу на жыхарства (ЧДЖ) для грамадзянаў Беларусі.
У цэнтры Варшавы па адрасе Новы Сьвят, 32 адкрыўся офіс «Беларускага бізнэс-цэнтру», якім беларускія кампаніі могуць бясплатна карыстацца на пачатку сваёй дзейнасьці ў Польшчы.
22 верасьня раніцай на менскі рынак «Новы Лебядзіны» (вёска Табары) прыяжджаў АМАП, паведаміў Свабодзе сьведка падзеі. У пакупнікоў і рабочых рынку правяралі дакумэнты. Амапаўцы затрымалі больш за дзясятак выпадковых людзей, зьмясьцілі іх у аўтазак і павезлі ў невядомым кірунку.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1341 чалавека. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.
Сваякі вельмі баяліся, што ва ўкраінскай вайскоўкі Мар'яны Мамонавай, якая трапіла ў расейскі палон, пасьля родаў забяруць дзіця.
Кіраўнік BySol расказаў, што за мінулыя суткі колькасьць заявак у канал выезду і эвакуацыі фонду вырасла ў сем разоў.
Позвы ў войска паводле абвешчанай Пуціным «частковай мабілізацыі» атрымліваюць ня толькі тыя, хто служыў раней.
Раніцай 22 верасьня ў Тальяці Самарскай вобласьці загарэліся дзьверы будынку гарадзкой адміністрацыі. Супрацоўнікі Цэнтру «Э», якія прыбылі на месца, знайшлі выкарыстаныя бутэлькі з запальнай сумесьсю.
Сьвята Дзень першага прэзыдэнта заснавалі ў 2011 годзе «з мэтай прызнаньня дасягненьняў» Нурсултана Назарбаева.
У найбліжэйшыя месяцы «частковая мабілізацыя» ў РФ не паўплывае на ход расейска-ўкраінскай вайны, лічаць экспэрты амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны (ISW).
Па стане на раніцу 22 верасьня ў Расеі на акцыях пратэсту супраць «частковай мабілізацыі», абвешчанай прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным 21 верасьня, сілавікі затрымалі ня менш за 1313 чалавек у 38 гарадах, паведамляе «ОВД-Инфо».
28-гадовая беларуская мільянэрка, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў фінансах і эканоміцы, заснавальніца кампаніі Laava Tech Тацяна Зарэцкая дала вялікае інтэрвію Свабодзе Premium.
21 верасьня 63-гадовы Алег Грузьдзіловіч, якога асудзілі на 1,5 года зьняволеньня, выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15. Грузьдзіловіч прабыў за кратамі амаль 9 месяцаў.
Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Сахашчык, добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык і яшчэ адзін вайсковец са сьпісу пазбаўленых званьняў кажуць, што на іх жыцьцё гэта ніяк не паўплывае.
Згодна з праектам аб зьмяненьні закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» пазбавіць грамадзянства змогуць любога беларуса, калі яго асудзілі па адным з 55 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Летась 12 жніўня непаўналетняга Максіма Шатохіна абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і пакаралі 3 гадамі зьняволеньня.
21 верасьня расейскі дэмакратычны рух «Вясна» абвясьціў усерасейскую акцыю пратэсту «Нет могилизации!».
Вольга Манкевіч 14 гадоў жыве ў Княстве Андора. Раз-два на год яна езьдзіла ў Беларусь. Апошняя паездка скончылася турмой — яе схапілі за камэнтары ў Instagram. Міліцыя знайшла там «абразы Лукашэнкі» і «распальваньне варожасьці».
21 верасьня ў Армэніі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае сьвята — Дзень незалежнасьці. Паспрабуйце адказаць на пытаньні, каб даведацца, ці шмат вы ведаеце пра гэтую краіну.
Міністэрства здароўя Беларусі зноў увяло «правіла пяці дзён». Гэта значыць, што «на пэрыяд высокага пад’ёму захворваньняў на вірусныя інфэкцыі» ў выпадку адсутнасьці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі цягам 5 дзён даведка не патрабуецца.
Свабода сабрала інфармацыю аб колькасьці баявых самалётаў і верталётаў на ўзбраеньні Ўкраіны з адкрытых крыніц.
Міністэрства культуры Беларусі ня выдала дазвол на правядзеньне канцэрту Shortparis, заплянаванага на 26 верасьня ў Prime Hall.
20 верасьня 29-гадовы Антон Сотнікаў узяў шлюб у шклоўскай калёніі № 17 са сваёй нявестай.
Ад ранку 21 верасьня, пасьля абвяшчэньня частковай мабілізацыі ў Расеі, назіраецца павялічаны попыт на білеты кампаніі «Белавія» зь Менску.
Пасьля абʼяўленьня прэзыдэнтам Расеі частковай мабілізацыі ў краіне індэкс Маскоўскай біржы апусьціўся ніжэй за 2 100 пунктаў. На такіх узроўнях ён таргуецца ўпершыню з 24 лютага, калі пачалося расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.
Загрузіць яшчэ