«Вiзiт Лукашэнкi у Абхазiю сьведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасьць ад Крамля», — гаворыцца ў заяве АПК.
Як стала вядома BPN, на працэсе па «справе БелаПАН» пачаліся спрэчкі бакоў. Чарговае пасяджэньне суду адбылося 28 верасьня, пасьля чаго быў абвешчаны перапынак да 3 кастрычніка.
Інфляцыя ў Беларусі трымаецца на ўзроўні 17,9% гадавых. Глядзім, на якія цэны можа паўплываць мабілізацыя ў Расеі.
«Я паехаў ва Ўкраіну, каб сказаць: «Беларусы з вамі!», — кажа паэт і мэцэнат з ЗША Сяргей Сапоненка. У яго цяжкая форма ДЦП. Але ён паехаў у зону баявых дзеяньняў, каб дапамагаць украінцам. Пра гэта ў матэрыяле Свабоды.
З 30 верасьня па 2 кастрычніка ў Коўне пройдзе дзясяты Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. Расказваем, чаму гэта важнае мерапрыемства і што цікавага там адбываецца.
Палітзьняволеную Ксенію Луцкіну абвінавацілі ў «змове ці іншых дзеяньнях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
У першых факультатыўных занятках ва ўнівэрсытэце Сафіі ў Токіё ўдзельнічалі каля 30 студэнтаў.
Як прэсуюць палітычных у калёніях? Якія ўмовы ў ШЫЗА? Што азначае для вязьня жоўтая бірка? 63-гадовы журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч датэрмінова вызваліўся з калёніі і адказвае на гэтыя пытаньні.
Расейская апазыцыянэрка, паплечніца Аляксея Навальнага Любоў Собаль — пра мабілізацыю ў Расеі, уцёкі ад яе, гендэрныя і нацыянальныя адметнасьці пратэстаў супраць мабілізацыі і патэнцыял для дэмакратычных перамен у Расеі.
Грамадзкія актывісты Ўкраіны заклікалі прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага пасьмяротна прысвоіць грамадзяніну Беларусі Аляксею Вешчавайлаву, які загінуў 26 верасьня ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласьці, грамадзянства Ўкраіны.
Палітзьняволены анархіст Ігар Аліневіч перастаў прымаць ежу ў знак пратэсту супраць дзеяньняў адміністрацыі турмы, паведаміла ягоная маці. Раней Ігара зьмясьцілі ў ШЫЗА ў дзень яго нараджэньня, 24 верасьня.
Грамадзяне Расеі, якія не жадаюць браць удзел у «непапулярнай» вайне і хаваюцца ад аб'яўленай Уладзімірам Пуціным мабілізацыі, могуць падаваць заявы на наданьне прытулку ў ЗША, заявіла прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-Пʼер.
Расейцы, якія разьбегліся па розных краінах ад мабілізацыі, пакуль яшчэ істотна не паўплывалі на рынак нерухомасьці ў Беларусі.
Прарасейскія выбарчыя камісіі на акупаваных украінскіх тэрыторыях абвясьцілі вынікі так званых рэфэрэндумаў, якія завяршыліся ў 27 верасьня ўвечары.
Сьледчы камітэт Беларусі назваў грамадзян, зь якіх пачнуцца «завочныя суды». У першым сьпісе пяцёра асоб: Яніна Сазановіч, Данііл Багдановіч, Дзьмітры Навоша, Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.
На 69 годзе жыцьця памёр сьпявак Барыс Майсееў. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на ягонага арт-дырэктара.
Яніна — адміністратарка тэлеграм-каналу «Карнікі Беларусі» і Youtube-каналу «Дзікае паляваньне». Цяпер яна па-за межамі Беларусі.
Агулам у першым сьпісе пяць чалавек. Усіх іх улады лічаць адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) апублікаваў сумеснае з аўстрыйскімі спэцыялістамі расьсьледаваньне пра Мікалая Вераб’я, якога называюць «нафтавым кашальком Лукашэнкі».
У Беларусі пражывае 1,5 млн грамадзян старэйшых за 65 гадоў. Гэта амаль 16% ад колькасьці насельніцтва, расказала на прэс-канфэрэнцыі намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
На тэлеканале «Беларусь-1» паказалі ўжо два выпускі перадачы «Героі», адной зь вядоўцаў якой стала Дар’я Лукашэнка. Свабода паглядзела, аб чым гэтая праграма.
Фігурантамі зьяўляюцца пяць чалавек ва ўзросьце ад 32 да 36 гадоў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines ня будзе выконваць рэйсы ў Менск да 31 сьнежня 2022 году.
Пасьля абвяшчэньня мабілізацыі Расею пакінулі больш за 260 тысяч чалавек, піша «Новая газета. Европа» са спасылкай на ўласную крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. Паводле яе слоў, у Крамлі з сярэдзіны мінулага тыдня пачалі абмяркоўваць закрыцьцё межаў для мужчын прызыўнога ўзросту.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Расейцы ехалі з Санкт-Пецярбургу на цягніку ў Беларусь, аднак з краіны іх ня выпусьцілі. Мужчынам выдалі апавяшчэньне пра забарону на выезд і сказалі зьвярнуцца па тлумачэньні ў ваенкамат.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што асабліва вострая сытуацыя на гэты момант у Данецкай вобласьці.
Зьняволены журналіст Павал Мажэйка атрымаў першы ліст і даслаў першы адказ, напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка палітвязьня Ірына Чарняўка.
Жонка асуджанага на 14 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму Міколы Статкевіча Марына Адамовіч расказала, што больш як месяц ня мае ніякай інфармацыі пра мужа.
Былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн атрымаў расейскае грамадзянства.
Аўтарка «Советской Белоруссии» Людміла Гладкая цягам апошніх двух гадоў стала адной з найбольш прыкметных пэрсонаў у дзяржаўнай прапагандзе. Менавіта Гладкая ў свой час стала практыкаваць жанр «журналісцкіх допытаў» затрыманых на маршах за справядлівыя выбары.
На Кубе ў нядзелю прайшоў рэфэрэндум аб прыняцьці новага сямейнага кодэксу. На гэты момант апрацоўка бюлетэняў заканчваецца. Ужо вядома, што ня менш як 66% выбарнікаў прагаласавалі за новы кодэкс
Палітзьняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык у сваіх лістах разважае пра амністыю, жартуе, як ягоны пашпарт чакае вызваленьня, і дасылае новыя вершы для сваіх дзетак.
З нагоды сьвяткаваньня Эўрапейскага дня моваў праект #FreeAllWords зьвярнуў увагу грамадзкасьці на няспынныя парушэньні моўных правоў пісьменьнікаў у Беларусі і ва Ўкраіне.
У Беларусі працягваюць зьнікаць незалежныя СМІ. Асабліва цярпяць папяровыя выданьні, бо друкарні адмаўляюць ім у паслугах, а лягістыка ўскладненая.
Уласьніка кампаніі падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і фінансаваньні агрэсіі Расеі.
Пры нападзе на школу ў Іжэўску, паводле папярэдніх дадзеных, загінулі 15 чалавек, паведамілі ў СК РФ.
Падрабязнасьці прымяненьня фізычнай сілы з боку сілавікоў у дачыненьні да палітвязьня былі агучаныя падчас суду, паведамляе «Вясна».
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла 24 верасьня ў Вільні на кніжным фэстывалі Open Books. Яна расказала, што думае пра вайну ва Ўкраіне, рэвалюцыю ў Беларусі і «хваробу» Расеі. Прыводзім некаторыя цытаты зь ейнага выступу.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што Расея сутыкнецца з адміністрацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай праблемамі ў вайсковай падрыхтоўцы грамадзян, мабілізаваных у армію з 21 верасьня.
Пра гэта кіранік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей паведаміў расейскаму інфармацыйнаму агенцтву «РИА Новости».
Пажар ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску здарыўся ноччу 26 верасьня. Прычынай здарэньня стала ўзгараньне электраправодкі, паведаміла МНС Беларусі.
Дзярждэпартамэнт заявіў, што ЗША вітаюць вызваленьне з турмы некалькіх палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію CBS заявіў, што Кіеў атрымаў ад ЗША сучасныя сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS.
Сёньняшні наш госьць — патомны гісторык і краязнаўца, калекцыянэр і журналіст з Горадні Алесь Кіркевіч, які расказвае, што ён працягвае рабіць пасьля змушанага пераезду з роднай Горадні ў Беласток.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваіх поглядаў, у тым ліку за дэманстрацыю нацыянальнай, бел-чырвона-белай сымболікі.
25 верасьня спаўняецца 60 гадоў Алесю Бяляцкаму. У свой юбілей стваральнік і нязьменны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» знаходзіцца ў СІЗА. 50-гадовы юбілей Алесь таксама сустракаў за кратамі.
Абяцаная Лукашэнкам амністыя, можа, і адбудзецца, але яе цяжка будзе нават разгледзець за новымі арыштамі, затрыманьнямі, рэпрэсіямі. Чакалі амністыі, а дачакаліся яшчэ большага «закручваньня гаек».
Заснавальнік мэсэнджэра зьвярнуўся да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.
Загрузіць яшчэ