Палітвязьням за кратамі ствараюць ня толькі невыносныя умовы ўтрыманьня, кідаюць у ШЫЗА і карцары, але і ціснуць псыхалягічна – блякуюць перапіску, пераконваючы, што на волі пра іх забыліся і яны нікому не патрэбныя. Пра гэта сьведчаць і тыя, хто піша, і хто чакае лістоў з-за кратаў.