Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі комік Слава Камісаранка: «Трэба было выступаць па-беларуску значна раней, бо Лукашэнка нічога не разумее»


Слава Камісаранка
Слава Камісаранка

Цяпер комік абяцае выступаць на роднай мове часьцей.

Беларускі комік Слава Камісаранка, які цяпер жыве і выступае ў Польшчы, правёў новы стэндап на беларускай мове, які называецца «Ўсё зразумела». Там толькі «крышталёва ясныя» і «зусім зразумелыя» жарты, піша Zerkalo.

Новы стэндап на беларускай мове Камісаранка прэзэнтаваў падчас вялікага туру па Польшчы: «Я не магу выехаць з Польшчы, бо ў мяне няма дакумэнтаў. Таму і „вялікага“».

Як прызнаўся комік, напісаныя на беларускай мове жарты ён «тэставаў» на сваіх сябрах не зь Беларусі, каб зразумець, ці сьмешныя яны ўвогуле. Але з гэтай задумы нічога ня выйшла.

«Калі я расказваў свае жарты на беларускай мове сваім сябрам не зь Беларусі, яны кожны раз казалі мне: „Слухай, а я ўсё зразумеў!“ Я такі: „Супэр, гэта ж менавіта тое, чаго я хацеў ад сваіх жартаў“. У людзей будуць пытацца пасьля канцэрту: „Ну што, сьмешна было?“ — „Не, было крышталёва ясна. Мы зразумелі зусім усё!“» — успомніў ён.

Камісаранка дадаў, што трэба было пачынаць выступаць па-беларуску значна раней — маўляў, тады ў яго «не было б праблем зь беларускім КДБ і Лукашэнкам, бо Лукашэнка нічога не разумее па-беларуску. Нуль! Я б жартаваў тады як хацеў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG