Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экстрадаванай з Расеі ў Беларусь Яне Пінчук выставілі абвінавачаньне


Яна Пінчук
Яна Пінчук

Віцяблянку Яну Пінчук расейскія ўлады 10 дзён таму экстрадавалі ў Беларусь, паведамляе «Вясна».

На гэты момант Яну Пінчук трымаюць у віцебскім СІЗА-2.

Фармальна яе ўзялі пад варту на 2 месяцы. Расьсьледаваньне крымінальнай справы даручана Віцебскаму гарадзкому аддзелу Сьледчага камітэту. Сьледчыя выставілі Яне абвінавачаньне і прызначылі шэраг экспэртыз.

Паводле сьледзтва, у тэлеграм-канале «Віцебск 97%» Яна Пінчук пад нікам «Прынцэса Лея» разьмяшчала паведамленьні з «нэгатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады».

Паводле Генпракуратуры, Яне Пінчук інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:

  • ч.3 арт.130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці),
  • ч.3 арт.361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, ажыцьцяўленьня дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч.1 і ч.2 арт.361-1 КК (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).

Паводле першых двух артыкулах Яне Пінчук пагражае да 12 гадоў зьняволеньня, па трэцім — да 10 гадоў.

Паводле ведамства, дзяўчына разам зь іншымі нібыта стварыла тэлеграм-канал «Віцебск 97%», інфармацыйная прадукцыя якога рашэньнем суду прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Раней у Сьледчым камітэце Беларусі паведамлялі, што яна праходзіць абвінавачанай паводле пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу. Мяркуючы па ўсім, зь Яны Пінчук зьнялі абвінавачаньні ў паклёпе (арт. 188) і незаконных дзеяньнях з пэрсанальнымі дадзенымі іншай асобы (ч.3 арт. 203-1).

Хто такая Яна Пінчук

24-гадовая Яна Пінчук знаходзілася ў СІЗА Пецярбургу зь лістапада 2021 году. Яе затрымалі ў пецярбурскай кватэры і празь дзень арыштавалі. У Беларусі яе абвінавацілі ва ўдзеле ў стварэньні апазыцыйных тэлеграм-каналаў «Витебск 97%», «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%».

Расейская пракуратура пагадзілася яе выдаць паводле трох артыкулаў: аб распальваньні сацыяльнай варожасьці, закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі і стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня.

Юрысты спрабавалі абскардзіць рашэньне Генпракуратуры Расеі аб выдачы Пінчук. Камітэт правоў чалавека ААН прапанаваў Расеі ўстрымацца ад дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук і забясьпечыць абарону яе жыцьця і недатыкальнасьці да разгляду камітэтам яе скаргі. У Маскве праігнаравалі ўсе гэтыя рэкамэндацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG