У Менску 15 верасьня затрымалі экс-кіраўніка прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Зьмітра Семчанку і ягоную жонку Юлію.
Намесьнік дырэктара Цэнтру блізкаўсходніх дасьледаваньняў Сяргей Данілаў расказаў «Настоящему Времени», ці ўтрымлівае цяпер Расея за сабой ролю міжнароднага пасярэдніка ў канфлікце.
Сацыёлягі перакананыя, што «як і раней, украінцы, незалежна ад рэгіёна, мовы зносін, этнічнага паходжаньня, захоўваюць высокую згуртаванасьць і нежаданьне ісьці на саступкі агрэсару».
Павел Наздра — экалягічны актывіст з Мазыра, яго затрымалі 11 траўня гэтага году.
На нядаўняй нарадзе Аляксандар Лукашэнка прапанаваў разгледзець праект амністыі да Дня народнага адзінства, які адзначаць 17 верасьня. Аднак у прыёмнай Палаты прадстаўнікоў сёньня раніцай паведамілі, што праект закону да іх яшчэ не паступаў, піша Zerkalo.io.
Падчас нарады ў старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай «сэнатарка» Марына Ільіна расказала, што на «дыялёгавых пляцоўках» нібыта «ідзе шмат абмеркаваньняў наконт характарыстык», піша БелТА.
У судзе Маскоўскага раёна Менска разглядзелі справу пяці палітвязьняў.
Раней заклікі да адстаўкі Пуціна апублікавалі некалькі дэпутатаў з розных муніцыпалітэтаў Масквы, Пецярбурга і Выбарга.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпляматаў 25 краінаў, паведамляе яе прэс-служба. Сустрэча адбылася ў чэскім пасольстве ў Вільні, паколькі Чэхія старшынюе ў Радзе ЭЗ.
Сілавкі затрымалі 5 менчукоў, якія напрыканцы жніўня вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і сьцяг Украіны на 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Які артыкул інкрымінуюць затрыманым, не ўдакладняецца.
Ці была беларуская мірная рэвалюцыя жаночай? Ці патрыярхат — гэта сынонім аўтакратыі і таталітарызму? Як мяняецца лідэрка Сьвятлана Ціханоўская? Якая эвалюцыя Веранікі Цапкалы і якая палітычная будучыня ў Марыі Калесьнікавай?
Размова аб выпраўленьні міратворчага кантынгенту АДКБ у Армэнію пакуль не ідзе, заявіў кіраўнік штабу АДКБ расейскі генэрал Анатолій Сідараў. Паводле яго, арганізацыя спадзяецца на мірнае ўрэгуляваньне канфлікту Армэніі і Азэрбайджану.
Паплечнікі Аляксея Навальнага і некалькі ананімных тэлеграм-каналаў увечары 14 верасьня апублікавалі відэа вэрбаваньня зьняволеных на тэрыторыі расейскай папраўчай калёніі.
Агулам польскія памежнікі затрымалі трох праваднікоў: двух беларусаў, якія перавозілі чатырох сырыйцаў, і аднаго ўкраінца, які вёз шэсьць грамадзян Сырыі.
Кіраўніца Эўракамісіі камісіі Уршуля фон дэр Ляен падчас свайго трэцяга візыту ў Кіеў плянуе абмеркаваць з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем шляхі працягу збліжэньня эканомік Эўразьвязу і Украіны.
Сайт займаўся праблематыкай экалёгіі і гарадзкімі ініцыятывамі па ўпарадкаваньні прасторы.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў за ўдзел у пратэстах працягваюцца.
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе, чаму беларуская прапаганда «не заўважае» ваенных посьпехаў Украіны; тлумачыць, як сябе паводзяць беларускія праўладныя «экспэрты» на расейскіх ток-шоў, і адказвае на пытаньне, ці гатовая прапаганда ў выпадку неабходнасьці адысьці ад прарасейскіх матываў.
У ноч на чацьвер у двух раёнах Крывога Рога была абвешчаная частковая эвакуацыя насельніцтва.
У выпадку яго прыняцьця супраць Расеі можна будзе падаваць пазовы ў судах ЗША за дзеяньні Масквы ва Ўкраіне.
Асацыяцыя затрыманых і зьніклых бязь вестак у турме Сэдная (ADMSP) апублікавала справаздачу, у якой прывяла некалькі гісторый вязьняў сырыйскага рэжыму Башара Асада.
Сужэнцы знаходзяцца на «Валадарцы», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
За апошнія дні за краты трапілі як мінімум тры адвакаты, улады абвінавачваюць іх у «працы на анархісцкую суполку».
Тэлеграм-канал «Пул первого» выклаў відэа, дзе Аляксандар Лукашэнка ў кампаніі трэнэра па тэнісе і бізнэсоўца Сяргея Цяцерына коле дровы пад размовы аб магчымым крызісе з ацяпленьнем у Эўропе.
13 верасьня ў публічнай бібліятэцы Бучы адкрылася выстава «Колеры беларускай рэвалюцыі». Яна прысьвечана беларускім палітвязьням, якія асуджаныя за пратэсты, падтрымку Ўкраіны, антываенную пазыцыю ці маюць украінскае паходжаньне.
У Гомлі затрымалі журналіста Яўгена Меркіса і правялі ператрус у ягонага бацькі і сяброўкі.
Цяпер комік абяцае выступаць на роднай мове часьцей.
У офісе генпракурора Ўкраіны заявілі, што на дэакупаваных тэрыторыях Харкаўскай вобласьці не затрымлівалі настаўнікаў з Расеі.
У вызваленым ад расейскай акупацыі горадзе Ізюме Харкаўскай вобласьці ўзьнялі сьцяг Украіны, паведамляе 25-я асобная паветрана-дэсантная Січаслаўская брыгада.
Тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых» паведаміў пра затрыманьне цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
Рэпартаж тэлекампаніі «Настоящее время» з горада Балаклея Харкаўскай вобласьці пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў.
Беларусь будзе прадстаўляць заснаваны палітычнымі ўцекачамі хор «Канкордыя», які працуе ў Варшаве.
На папулярнай беларускай пляцоўцы прыватных абвестак зьявіліся прапановы прывезьці на заказ новыя iPhone 14, заўважыў партал Office.life. Цана — ад 3 да 5,5 тысячы рублёў. Раней у самой кампаніі Apple заявілі, што новая прадукцыя афіцыйна ў Беларусь пастаўляцца не будзе.
Наступная хваля пратэсту будзе больш арганізаванай, заявіла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў размове зь нямецкай газэтай Bild.
Пляны пасьпяховага контранаступу ўкраінскай арміі на паўночным усходзе і поўдні краіны былі распрацаваны ў супрацоўніцтве ўкраінскімі, амэрыканскімі, брытанскімі вайскоўцамі і афіцыйнымі асобамі.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 6 верасьня анансаваў магчымую амністыю і падзяліўся пакуль няўцямнымі плянамі наконт «беглых». Так ён называе беларусаў, якія зьехалі за мяжу пасьля падзей 2020 году. Ці «памілуе» Лукашэнка ўцекачоў, ці пазбавіць іх грамадзянства?
Вечарам 12 верасьня Азэрбайджан стаў абстрэльваць памежныя гарады Армэніі — Горыс, Сотк і Джармук. Афіцыйны Баку патлумачыў свае дзеяньні правакацыямі з армянскага боку.
Улады зноў загаварылі пра рост гарадоў-спадарожнікаў Менску. Глядзім, што зь імі і ці прыбывае там жыхароў.
Літоўскія памежнікі зафіксавалі спробу мігрантаў нелегальна трапіць на тэрыторыю краіны зь Беларусі. У ведамстве сьцьвярджаюць, што менавіта беларускія памежнікі дапамагалі нелегалам пераадолець плот.
Прычыны накладзеных «Менсктрансам» абмежаваньняў пакуль невядомыя. Прыватныя перавозчыкі паведамляюць, што пакуль возяць усіх.
Палітык пацьвердзіў гэты факт шэрагу СМІ.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1330 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.
Паводле прэс-службы МУС, два затрыманыя адвакаты «распаўсюджвалі закрытую інфармацыю, у тым ліку пэрсанальныя дадзеныя».
Многія гарады і вёскі вызваленай Харкаўшчыны моцна разбураныя, на вуліцах руіны і горы сьмецьця. Рэпартаж тэлеканалу «Настоящее время».
Polska Macierz Szkolna займаецца адукацыяй, яе школа ў Горадні на вуліцы Гараднічанскай была адной з самых вялікіх польскіх грамадзкіх школ у сьвеце.
Паводле прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна, цяпер інтэнсіўнасьць баёў спала, аднак «напад азэрбайджанскага боку працягваецца па адным-двух кірунках», піша армянская служба Радыё Свабода — Радыё Азатут'юн.
Згодна з рашэньнем Міністэрства культуры Літоўскі рускі драматычны тэатар стане Віленскім Старым тэатрам.
Каралева Лізавета II памерла ва ўзросьце 96 гадоў. Яе пахаваньне пройдзе у панядзелак 19 верасьня ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лёндане.
«Карагодная справа» стала адной з самых масавых палітычных спраў сучаснай Беларусі.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Загрузіць яшчэ