Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі жонку палітзьняволенага экс-журналіста БТ Дзьмітрыя Лукшы


Дзьмітрый Лукша і Паліна Палавінка
Дзьмітрый Лукша і Паліна Палавінка

Сужэнцы знаходзяцца на «Валадарцы», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Затрыманьне Паліны Палавінкі адбылося яшчэ 2 чэрвеня, але БАЖ даведаўся пра гэта толькі нядаўна. Вядома, што яе, як і мужа, абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 342 — актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак,
  • арт. 369-1 — дыскрэдытацыя Беларусі.

Цяпер Паліну і Дзьмітрыя ўтрымліваюць у СІЗА-1 Менску.

Дзьмітрыя Лукшу затрымалі пасьля ператрусу ў кватэры сёлета ў Менску 11 сакавіка. Раней ён шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X».

На момант затрыманьня Дзьмітры працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для затрыманьня стаў ягоны апошні сюжэт на канале.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG