27-28 верасьня ў Менску адбыўся чарговы «хапун» ад ГУБАЗіКу. Гледзячы на сьпісы затрыманых, людзей забіралі сем’ямі. Затрымалі Вольгу і Сяргея Ламанаў, таксама бацькоў Настасьсі Кізім, якія паехалі высьвятляць у міліцыю ейны лёс. Сяброўка сям’і Ламанаў расказвае, як адбывалася затрыманьне.