Зборам подпісаў займаецца дэпутатrf пецярбурскай муніцыпальнай акругі «Сямёнаўскі» Ксенія Торстрэм.
У заяве гаворыцца, што дзеяньні Пуціна наносяць шкоду будучыні Расеі і яе грамадзянам. На момант напісаньня нататкі пэтыцыю падпісалі ня менш за 20 муніцыпальных дэпутатаў.
- 7 верасьня дэпутаты муніцыпальнага ўтварэньня Смольнінскае ў Пецярбургу апублікавалі просьбу да Дзяржаўнай думы Расеі абвінаваціць прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў дзяржаўнай здрадзе і запатрабаваць зьняцьця яго з пасады. Пецярбурскія дэпутаты лічаць, што рашэньне Пуціна аб пачатку ўварваньня расейскай арміі на тэрыторыю Ўкраіны наносіць шкоду бясьпецы краіны і яе грамадзян.
- 9 верасьня дэпутатаў, якія падпісалі зварот, выклікалі ў паліцыю, на іх склалі пратаколы паводле артыкулу аб дыскрэдытацыі расейскага войска.
- 9 верасьня на афіцыйным сайце маскоўскай муніцыпальнай акругі Ламаносаўская зьявіўся зварот да Пуціна з патрабаваньнем пайсьці ў адстаўку. Дэпутаты заявілі, што для дабрабыту краіны неабходна зьмяняльнасьць улады, і зазначаюць, што пасьля другога тэрміну прэзыдэнта «ўсё пайшло наперакасяк».