Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ліквідуюць «Польску Мацеж Школьну» — адну з найстарэйшых польскіх арганізацый у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Polska Macierz Szkolna займаецца адукацыяй, яе школа ў Горадні на вуліцы Гараднічанскай была адной з самых вялікіх польскіх грамадзкіх школ у сьвеце.

Пра ліквідацыю арганізацыі паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».

Рэпрэсіі супраць «Польскай Мацежы» пачаліся ў 2021 годзе. Тады за «незаконную дзейнасьць у сфэры адукацыі» арганізацыю пакаралі штрафам 300 тысяч рублёў, падатковая далічыла яшчэ 500 тысяч нібыта недаплаты падаткаў.

Акрамя таго, арганізацыю прымусілі рэгістраваць новую юрыдычную асобу для адукацыйнай дзейнасьці.

Рашэньне пра ліквідацыю Вярхоўны суд можа прыняць ужо 13 верасьня, нягледзячы на тое, што на гэтым тыдні пры «Польскай Мацежы школьнай» павінен быў пачацца новы навучальны год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG