Міністар адукацыі Андрэй Іванец паабяцаў, што заробкі настаўнікаў будуць складаць 106% ад сярэдняга па краіне, але не адразу, а да 2025 году. Калі ж браць цяперашні заробак у адукацыі за чэрвень, то ён складае 77% ад сярэдняга па Беларусі. Заробкі настаўнікам абяцаюць павысіць ня першы раз.