Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае ад Кітаю «тэхнічна-эканамічную дапамогу», але пакуль невядома, у якіх мэтах


Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і Кітаю. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і Кітаю. Ілюстрацыйнае фота

Іншай пастановай Савет міністраў Беларусі дазволіў кітайскаму боку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пачаць будаўніцтва другога жылога арэнднага комплексу.

Урад Беларусі ўхваліў праект дамовы з Кітаем пра тэхнічна-эканамічную дапамогу і ўпаўнаважыў Міністэрства эканомікі на перамовы аб ёй.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, урад дазволіў Міністэрству эканомікі пры неабходнасьці ўносіць зьмены ў праект дакумэнту, калі яны ня маюць прынцыповага характару, і ў выніку яго падпісаць.

У той жа час у пастанове не называюцца мэты, дзеля якіх урад Кітаю надасьць Беларусі такую дапамогу.

Іншай пастановай Савет міністраў Беларусі дазволіў кітайскаму боку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пачаць будаўніцтва другога жылога арэнднага комплексу. Як вынікае з пастановы, урады Беларусі і Кітаю падпісалі адпаведную дамову «шляхам абмену лістамі». Першы жылы комплекс здалі ў 2019 годзе.

Што папярэднічала

Аляксандар Лукашэнка 4 ліпеня ў Астане (Казахстан) на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы правёў кароткія перамовы з кіраўніком Кітаю Сі Цзіньпінам.

Пасьля гэтага міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў зрабіў свой першы замежны візыт у Кітай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG