Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень выхаду «Бібліі» Францішка Скарыны, дзень нараджэньня Алеся Пушкіна, дзень памяці Алеся Асіпенкі


У менскім парку імя Янкі Купалы. Зьлева – Янка Брыль, справа – Алесь Асіпенка. 1972 г. З фондаў БДАМЛМ
У менскім парку імя Янкі Купалы. Зьлева – Янка Брыль, справа – Алесь Асіпенка. 1972 г. З фондаў БДАМЛМ

Падзеі 6 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

6 жніўня 1517 году ў Празе Францішак Скарына выдаў сваю першую кнігу, «Псалтыр».

6 жніўня 1994 году памёр беларускі пісьменьнік, сцэнарыст Алесь Асіпенка.

Таксама ў гэты дзень

1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

1806 — імпэратар Франц II Габсбург, пасьля перамогі Напалеона ў бітве пад Аўстэрліцам, адмовіўся ад нямецкай кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.

1945 — першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хірасіма ў Японіі.

Атамны «грыб» над Хірасімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 г.
Атамны «грыб» над Хірасімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 г.

У гэты дзень нарадзіліся

1840 Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.

1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.

1903 — Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.

1928 —​ Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

Эндзі Ўоргал
Эндзі Ўоргал

1957 —​ Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.

Мікалай Пінігін
Мікалай Пінігін


1965 —​ Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень.

У памяці

1660 —​ Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.

1877Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG