Футбольны клюб беларускай дыяспары «Пагоня», згуляе з польскім Marymont у кубку Польшчы. Пра гэта інфармуе Тэлеграм-канал «Пагоні».
Матч адбудзецца 10 жніўня на стадыёне ў Варшаве па адрасе Obrońców Tobruku 11. «Пагоня» запрасіла заўзятараў прыходзіць зь сем’ямі і сябрамі, каб падтрымаць каманду. На стадыёне будзе арганізаваная зона для дзяцей, гастранамічны пункт, аквагрым, фотазона. Перад матчам і ў перапынках выступяць беларускія музыканты.
«Сёлета мы, як клюб, падышлі да падрыхтоўкі максымальна адказна, сабраўшы моцную каманду з мэтай змагацца з камандамі ўсіх узроўняў і прайсьці як мага далей. Мы верым, што наша ініцыятыва будзе спрыяць аб’яднаньню беларускай супольнасьці ў Польшчы, а таксама стане магчымасьцю для польскіх аматараў футболу пазнаёміцца з чымсьці новым, цікавым і ўнікальным. Летась выступы каманды сабралі сотні гледачоў на стадыёнах і тысячы гледачоў анлайн. Маем надзею, што ў гэтым годзе колькасьць гледачоў значна павялічыцца», — цытуе заяву клюбу reform. news.
- Клюб «Пагоня» быў створаны летам 2023 году. Летась каманда дайшла да трэцяга раўнду кубку Польшчы.
Форум