Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працу дзеля вызваленьня Пачобута параўналі ў Польшчы з «граньнем на некалькіх фартэпіяна»


Андрэй Пачобут, каляж
Андрэй Пачобут, каляж

Імя Анджэя Пачобута згадвалася на перамовах пра абмен вязьнямі паміж Расеяй і заходнімі краінамі.

У выніку абмену, які прайшоў у Анкары 1 жніўня, Польшча перадала Расеі афіцэра ГРУ Паўла Рубцова, абвінавачанага ў шпіянажы. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі (БНБ) Польшчы патлумачыў, што пра вызваленьне Рубцова Польшча вяла перамовы толькі з ЗША, а не з Расеяй і Беларусьсю.

«Маючы ў якасьці саюзьніка амэрыканцаў, нам давялося ставіць умовы і рэагаваць на іх запыты. Наколькі мне вядома, падчас перамоваў усплывала імя Анджэя Пачобута. Перамовы такога кшталту заўсёды сутыкаюцца з рознымі цяжкасьцямі, пра якія я не магу тут згадаць», — сказаў Яцэк Сявера ў эфіры TVP Info.

Кіраўнік БНБ параўнаў дзейнасьць па вызваленьні Пачобута з граньнем на некалькіх фартэпіяна і заявіў, што такая праца вядзецца.

«Гульня зь Беларусьсю ў справе вызваленьня апазыцыянэра, які нязломна прадстаўляе пазыцыю як беларуса, так і паляка, які крытычна ставіцца да аўтарытарнай улады, павінна быць гульнёй, якую граюць, як часам кажуць, на некалькіх фартэпіяна. Гульнёй, якая прадугледжвае прымяненьне эканамічнага, палітычнага ціску, а таксама ціску з боку трэціх краін. Такая гульня сёньня вядзецца», — заявіў Яцэк Сявера.

Некалькі дзён раней былы міністар-каардынатар спэцслужбаў Польшчы Марыюш Каміньскі паведаміў, што з афіцыйным Менскам вяліся закулісныя перамовы аб вызваленьні Пачобута ў абмен на адкрыцьцё Варшавай памежнага пераходу ў Баброўніках. Паводле Каміньскага, умовай рэжыму ў Беларусі была выдача кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушкі.

«Рэжым мусіць зразумець, што свой лёс я буду вырашаць сам. Пры гэтым я ўдзячны польскаму ўраду за прынцыповую пазыцыю тады і сёньня», — пракамэнтаваў Латушка «Позірку» гэтую інфармацыю.

  • У лютым 2023 году Горадзенскі абласны суд прысудзіў Пачобуту 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за заклікі да санкцый, «накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы». Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG