Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Lufthansa прыпыніла рэйсы на Блізкі Ўсход зь меркаваньняў бясьпекі


Самалёты авіякампаніі Lufthansa
Самалёты авіякампаніі Lufthansa

Раней некалькі краінаў Захаду папрасілі сваіх грамадзянаў устрымацца ад візытаў у шэраг краінаў рэгіёну.

Нямецкая авіякампанія прыпыніла палёты ў Іран, Ізраіль, Ірак і Лібан на фоне росту напружанасьці на Блізкім Усходзе.

«Грунтуючыся на бягучым аналізе бясьпекі, Lufthansa Group зноў карэктуе свае паслугі на Блізкім Усходзе», — гаворыцца ў заяве авіякампаніі 7 жніўня.

«Усе рэйсы ў Амман, Бэйрут, Эрбіль, Тэгеран і Тэль-Авіў і адтуль прыпыненыя да 13 жніўня ўключна».

Lufthansa дадала, што білеты на гэтыя рэйсы можна здаць або памяняць задарма.

Напружанасць у рэгіёне абвастрылася на фоне вайны Ізраілю ў Газе і забойства на мінулым тыдні ў Тэгеране Ісмаіла Ханіі, аднаго зь лідэраў палестынскага руху ХАМАС, які разглядаецца Злучанымі Штатамі і Эўрапейскім Зьвязам як тэрарыстычная арганізацыя. З тэрыторыі Лібану «Хезбала» апошнімі днямі вядзе актыўны абстрэл ізраільскай тэрыторыі.

Кіраўніцтва Ізраілю раней заяўляла, што не выключае таго, што вайна пачнецца. У сваю чаргу, урад Лібану адзначаў, што спрабуе не дапусьціць атакі «Хезбалы» на паўднёвага суседа. «Хезбала» — шыіцкая радыкальная ісламісцкая групоўка, якую падтрымлівае і фінансуе Іран.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG