Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску хлопца адвезьлі ў рэанімацыю пасьля траўмы ў футбольнай сэкцыі. СК распачаў крымінальную справу

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Віцебску зь цяжкай траўмай тэрмінова шпіталізавалі школьніка-футбаліста, паведамілі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту. У ноч на 6 жніўня пацярпелага перавезьлі ў менскі цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі, на гэты момант ён у стане, «бліжэйшым да сярэдняй цяжкасьці».

Выхаванец віцебскай спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзэрву «Камсамолец» атрымаў цяжкую траўму падчас футбольнага трэнаваньня 5 жніўня. Яго шпіталізавалі, у рэанімацыі ён быў у цяжкім стане, паведамляла Міністэрства аховы здароўя.

У ноч на 6 жніўня школьніка перавезьлі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі ў Менску.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, хлопца зьмясьцілі ў аддзяленьне рэанімацыі гэтай мэдычнай установы.

«Рашэньне аб шпіталізацыі дзіцяці на чацьвёрты ўзровень аказаньня мэдычнай дапамогі прыняў рэспубліканскі кансыліюм, які адбыўся ў рэжыме тэлекансультаваньня паміж РНПЦ і Віцебскай абласной бальніцай», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

На раніцу стан вучня «ацэньваецца бліжэй да сярэдняй цяжкасьці», адзначае ведамства. Дзіця ў прытомнасьці і атрымлівае «мэдыкамэнтознае лячэньне празь цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, пералом споду чэрапа, удары грудной клеткі». Першапачаткова Міністэрства аховы здароўя ацэньвала ягоны стан як цяжкі.

Праз час стала вядома, што СК распачаў крымінальную справу па факце траўмаваньня хлопчыка.

Паводле дадзеных сьледзтва, днём 5 жніўня на футбольным полі крытага манежа ў Віцебску трое дзяцей гулялі ў мяч. Калі ён трапіў у сетку варот, 8-гадовы хлопчык палез яго даставаць і падняў незамацаваныя футбольныя вароты. Яны ўпалі на дзіця, прычыніўшы цялесныя пашкоджаньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG