Лінкі ўнівэрсальнага доступу

OpenAI запусьціла анансаваны раней галасавы рэжым ChatGPT


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Кампанія OpenAI запусьціла галасавы рэжым ChatGPT, які яна анансавала ў траўні 2024 году. У прэзэнтацыі галасавы памочнік сьпяваў, гаварыў з рознымі акцэнтамі, рабіў паўзы і ўздыхаў.

Таксама ChatGPT цяпер здольны імгненна пераходзіць на іншыя мовы і зьмяняць тэмп гаворкі.

Доступ да галасавога рэжыму на дадзены момант ёсьць у невялікай колькасьці карыстальнікаў.

З моманту прэзэнтацыі першай мадэлі ChatGPT гучаць перасьцярогі аб небясьпецы штучнага інтэлекту. Доктар Джэфры Гінтан, чые дасьледаваньні ляглі ў аснову тэхналёгіі сучаснага ШІ, увесну пакінуў кампанію Google, каб займацца асьвятленьнем рызык, зьвязаных са штучным інтэлектам. Доктар Гінтан заявіў, у прыватнасьці, што распаўсюджваньне ШІ прывядзе да скарачэньня прафэсій з выкарыстаньнем працы чалавека.

The New York Times у сьнежні мінулага году апублікавала артыкул, у якім прааналізавала прагнозы спэцыялістаў у сфэры ШІ з Крамянёвай даліны. Шанец выміраньня чалавецтва праз ШІ, паводле ацэнак апытаных спэцыялістаў, складае ў сярэднім 20-30%.

У чэрвені сёлета 13 цяперашніх і былых супрацоўнікаў OpenAI і іншых вядомых кампаній у сфэры штучнага інтэлекту ў сваім лісьце папярэдзілі, што ШІ-тэхналёгія ўяўляе сур’ёзную пагрозу для чалавецтва, заклікаўшы кампаніі ўкараніць маштабныя зьмены для забесьпячэньня празрыстасьці і разьвіцьця культуры публічных дэбатаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG