Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Лібану заявіў, што хоча перадухіліць атаку «Хезбалы» на Ізраіль


Бэйрут, краявід гораду
Бэйрут, краявід гораду

Пасьля нядаўняга ўдару ізраільскіх войскаў па поўдні Лібану загінулі чатыры чалавекі. Ізраіль сьцьвярджае, што ўсе яны былі баевікамі радыкальнай шыіцкай групоўкі.

Міністар замежных спраў Лібану Абдала Бу Хабіб запэўніў, што ўрад краіны спрабуе перадухіліць шырокамаштабны напад на Ізраіль з боку лібанскага радыкальнага шыіцкага руху «Хезбала», які падтрымліваецца Іранам, інфармуе Reuters.

Міністэрства аховы здароўя Лібану паведаміла, што 6 жніўня ў выніку ізраільскага ўдару на поўдні краіны загінулі чатыры чалавекі, а крыніца ў сілавых структурах паведаміла AFP, што «ўсе яны былі байцамі „Хезбалы“».

Напружанасьць на Блізкім Усходзе ўзмацнілася за апошні тыдзень пасьля забойства ў Іране Ісмаіла Ханіі, кіраўніка палітычнага бюро палестынскай тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС, якая зьдзейсьніла буйнамаштабную атаку на Ізраіль у кастрычніку 2023 году.

Ізраільскі ўдар па прыгарадзе Бэйруту забіў аднаго з камандзіраў «Хезбалы» Алі Абд Алі.

Паводле СМІ, у адказ на забойства Ханіі ў Тэгеране, куды ён прыехаў на інаўгурацыю новага прэзыдэнта Ірану Масуда Пэзэшкіяна, духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі аддаў загад аб нападзе на Ізраіль. Пры гэтым сам Ізраіль адпрэчвае інфармацыю пра тое, што Ханію забілі ягоныя войскі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG