Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдняя школа ў Батумі абвясьціла набор у беларускія клясы


У школе, арганізаванай у прасторы «аКсяродак» у Батумі
У школе, арганізаванай у прасторы «аКсяродак» у Батумі

Ідзе набор ува ўсе клясы — з 1-й па 12-ю.

Паўнавартасную сярэднюю адукацыю на беларускай мове можна атрымаць у грузінскім Батумі. На базе грузінска-францускай школы створаныя клясы зь беларускай мовай навучаньня. Вывучаюць францускую і ангельскую мовы, а на грузінскай і беларускай адбываецца асноўнае навучаньне.

Аплата складзе $300 на месяц, ёсьць зьніжкі, адзначыла школа ў абвестцы.

Усе падрабязнасці і запіс праз тэлефон +995 599 635 195, Аксана альбо ў тэлеграме @aksiarodak.

Сустрэча з усімі зацікаўленымі адбудзецца ў нядзелю, 11 жніўня, 19.00, пад адрасам вул. Цара Парнаваза, 60 (62а), паведаміла школа ў сваім тэлеграм-канале. Падаваць дакумэнты трэба ў панядзелак, 12 жніўня, з 12.00 да 14.00 пад адрасам вул. Грыбаедава, 67.

Беларуская школка на базе шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» адкрылася яшчэ ў 2022 годзе. Спачатку ў прасторы праходзілі розныя заняткі: сьпевы і маляваньне для дзяцей, сямейныя кінапаказы, кулінарыя.

Пазьней дзеці беларусаў у Батумі атрымалі магчымасьць вучыцца паводле такой сыстэмы: тры дні на тыдзень у беларускамоўнай школцы на базе прасторы «аКсяродак», яшчэ два дні — у грузінска-францускай школе. У канцы яны змогуць атрымаць грузінскі атэстат.

Першыя прадметы, якія сталі выкладаць у школе, — беларуская мова і літаратура, матэматыка, прыродазнаўчыя прадметы (геаграфія, біялёгія).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG