Бабруйскі гарадзкі выканаўчы камітэт забараніў масавыя акцыі на ўсіх цэнтральных пляцоўках гораду.
Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі рашэньні, адзіным рэкамэндаваным месцам для масавых захадаў, з выняткам вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў, ёсьць стадыён на вуліцы Ўрыцкага, 76А.
У той жа час удакладняецца, што забарона на масавыя акцыі ў цэнтры гораду не стасуецца захадаў, якія праводзяць дзяржаўныя органы.
Сказана, што «месцы для правядзеньня іншых масавых захадаў» Бабруйскі гарадзкі выканаўчы камітэт будзе вызначаць у кожным канкрэтным выпадку.
Форум