Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай і Горадзенскай вобласьцях пачаліся двухдзённыя камандна-штабныя вучэньні


На вайсковых вучэньнях у Гомельскай вобласьці ў чэрвені 2024 году. Ілюстрацыйнае фота
На вайсковых вучэньнях у Гомельскай вобласьці ў чэрвені 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

Яны адбываюцца пад кіраўніцтвам прызначанага ў ліпені камандуючым Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Аляксандра Баса.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што мэта новых камандна-штабных вучэньняў, якія праходзяць 7–8 жніўня ў Менскай і Горадзенскай вобласьцях, — удасканаленьне ўзроўню гатоўнасьці і здольнасьці органаў вайсковага кіраўніцтва, злучэньняў і вайсковых частак забясьпечыць бесьперапыннае кіраваньне падпарадкаванымі сіламі ўва ўмовах баявых дзеяньняў.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, у часе вучэньняў плянуюць трэнінг навыкаў устойлівай сыстэмы кіраваньня войскамі, барацьбы з дывэрсійнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі, а таксама выкарыстаньня бесьпілётнікаў.

«Колькасьць удзельнікаў вучэньняў, а таксама асноўных сыстэмаў узбраеньняў не перавышае вызначаных Венскім дакумэнтам 2011 году парамэтраў, якія патрабуюць інфармаваньня», — падкрэсьлілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

  • 24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам агрэсіі Расеі супраць Украіны былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі для Беларусі.
  • Увесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG