Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камала Гарыс выбрала кандыдата на пост віцэ-прэзыдэнта ЗША


Тым Уолз.
Тым Уолз.

6 жніўня віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс, якая цяпер прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта краіны ад дэмакратаў, выбрала ў якасьці кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах губэрнатара Мінэсоты Тыма Ўолза.

Пра гэта спачатку паведамілі агенцтвы CNN, Associated Press і Reuters, а пасьля афіцыйна пацьвердзіла ў сацсетках сама Камала Гарыс.

«Я з гонарам паведамляю, што папрасіла Тыма Ўолза стаць маім напарнікам. Як губэрнатар, трэнэр, настаўнік і вэтэран, ён працуе для такіх працоўных сем'яў, як ягоная. Выдатна мець яго ў камандзе», — напісала Гарыс у сацыяльнай сетцы X 6 жніўня.

60-гадовы Ўолз — былы настаўнік, які некалькі гадоў праслужыў у Нацыянальнай гвардыі Арміі ЗША. Губэрнатарам Мінэсоты ён быў абраны ў 2018 годзе. Да таго часу быў кангрэсмэнам. Як зазначаецца, ён вядомы прагрэсіўным падыходам да вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з правамі жанчын і зьменай клімату.

Таксама CNN паведамляе, што Камала Гарыс перамагла ў электронным галасаваньні за намінацыю на пасаду прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі. Гарыс стала першай чарнаскурай жанчынай і першай азіяткай, якая ўзначаліла сьпіс адной зь дзьвюх асноўных партый ЗША.

Партыя абвясьціла аб перамозе Гарыс пасьля таго, як пэрыяд падачы дэлегатамі сваіх электронных бюлетэняў скончыўся ў 18:00 па ўсходнім часе. Паводле дадзеных Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі, Гарыс набрала 99% галасоў.

З таго моманту, як прэзыдэнт Джо Байдэн завяршыў сваю перадвыбарчую кампанію і падтрымаў Гарыс, стала зразумела, што віцэ-прэзыдэнтка будзе адзіным сур’ёзным кандыдатам на вылучэньне. Яна была адзіным кандыдатам, які сабраў дастаткова подпісаў дэлегатаў, каб зьявіцца ў бюлетэні, і партыя ўжо абвясьціла ў пятніцу, што яна набрала дастаткова галасоў, каб забясьпечыць вылучэньне.

Вынікі электроннага галасаваньня будуць завераныя сакратаром зьезду, і Гарыс афіцыйна прыме намінацыю. Зьезд партыі адбудзецца 19 жніўня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG