Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск зноў затапіла ў выніку залевы. У шэрагу раёнаў часова спыніўся грамадзкі транспарт


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Наступствы залевы ў Менску
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Наступствы залевы ў Менску

6 жніўня на Менск зноў абрынулася магутная залева, некаторыя раёны гораду падтапіла. Жыхары сталіцы паведамляюць пра моцныя падтапленьні на праезнай частцы. У шэрагу раёнаў часова спыніўся грамадзкі транспарт.

Узровень вады ў некаторых раёнах настолькі высокі, што нават пешаходы ня могуць перайсьці праезную частку, паведамляюць менчукі ў сацсетках. Легкавыя машыны таксама ня могуць праехаць і пачынаюць «плыць».

У тэлеграм-канале «Минск. Главное!» публікуюць шматлікія відэа падтапленьняў з розных раёнаў:

Менсктранс у афіцыйным тэлеграм-канале паведамляе пра часовае спыненьне руху грамадзкага транспарту ў абодвух напрамках на шэрагу маршрутаў «з прычыны ўмоваў надвор’я»:

  • з 15.04 да 15.40 на вул. Гарадзецкай у абодвух напрамках спыняўся рух аўтобусаў на маршруце № 99;
  • з 15.04 да 15.52 на вул. Кнорына, вул. Каліноўскага спыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 13, 37, 37д і тралейбусаў на маршрутах № 29, 61;
  • з 15.05 да 15.40 на Лагойскім тракце, вул. Каліноўскага, Сядых — рух аўтобусаў на маршрутах № 13, 37, 80, 87с, 113с, 115э, 143с, 145с і трамваяў маршрутаў № 1, 5 ,6, 11;
  • з 15.09 да 15.32 на вул. Русіянава, вул. Шафарнянскай, прасп. Незалежнасьці — рух аўтобусаў на маршрутах № 15, 31, 33, 80, 86, 99, 135, 155, 167, 169, 194с, 195 і тралейбусаў № 2т, 37, 41, 61;
  • з 15.35 да 15.50 на прасп. Газэты «Звязда» — рух тралейбусаў на маршрутах № 32, 53;
  • з 15.36 да 16.46 на вул. Казінца — рух тралейбусаў на маршрутах № 19, 27 і аўтобусаў маршрутаў № 40, 82с, 107;
  • з 15.39 да 17.10 на вул. Казінца, МКАД — рух аўтобусаў на маршрутах № 28, 30с, 97, 104, 114с, 144с;
  • з 15.45 да 16.02 на прасп. Партызанскі, п.п. «Мотавелазавод» у напрамку пл.Ванеева — рух тралейбусаў на маршрутах № 3, 16, 19, 30, 36, 59;
  • з 15.45 да 16.45 на вул. Р. Люксембург п.п. «Сквэр Палянка» — рух аўтобусаў на маршруце № 49;
  • з 15.14 да 15.52 на вул. Кірыла Тураўскага — рух аўтобусаў на маршрутах № 77, 95;
  • з 15.14 да 15.45 на прасп. Пераможцаў, вул. Арлоўскай — рух аўтобусаў на маршрутах № 1, 11, 44, 44д, 69, 76э, 91, 119с, 133, 136 і тралейбусаў № 10, 39, 77;
  • з 15.27 да 16.03 на вул. Чыгуначнай — рух тралейбусаў на маршрутах № 8, 64 і аўтобусаў на маршрутах № 6, 32с;
  • з 15.33 да 15.55 на вул. Харкаўскай — рух тралейбусаў на маршрутах № 7, 9;
  • з 15.30 да 16.20 на вул. Кальварыйскай, вул. Пінскай — рух аўтобусаў на маршрутах № 40, 78, 163 і тралейбусаў № 4, 7, 9, 13, 44.

На 6 жніўня ў Беларусі сыноптыкі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі з прычыны навальніц з поўдня да 18-й гадзіны вечара. Месцамі пры навальніцах мэтэаролягі прагназавалі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с. У Менску таксама папярэджвалі пра моцную залеву. Паводле сыноптыкаў, неспрыяльныя ўмовы надвор’я захаваюцца да канца дня.

Навальніцы чакаюцца ў Беларусі і 7 жніўня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG