У сваім Instagram 39-гадовая спартоўка напісала:
«Сардэчна запрашаем, наш малыш».
З паста вынікае, што хлопчыка назвалі Рафаэлем.
Ураджэнка Санкт-Пецярбурга Надзея Скардзіна выступала за зборную Беларусі. На Алімпіядзе-2014 яна стала бронзавай прызэркай у індывідуальнай гонцы. А на Гульнях-2018 выйграла золата ў складзе эстафэты. Пасьля заканчэньня таго сэзону аб’явіла аб завяршэньні кар’еры.
Летам 2019 года Надзея выйшла замуж за швэйцарскага біятляніста і лыжніка Марціна Ягера. Вясельле адбылося пад Мінскам. А жыве пара ў Швэйцарыі. У тым жа 2019 годзе ў сям’і нарадзіўся першынец, якога назвалі Данілам.
У 2020 годзе Надзея Скардзіна публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў падчас задушэньня мірных пратэстаў у Беларусі, назвала сябе і свайго сына беларусамі і падпісала зварот спартоўцаў за сумленныя выбары.
Форум