Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая часовая кіраўніца амбасады Нямеччыны — былая кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын


Андрэа Віктарын
Андрэа Віктарын

«Для яе як для дасьведчанай дыпляматкі Беларусь — вядомая краіна. Яна ўжо двойчы пабывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі з 2015 па 2019 год і як сталая прадстаўніца амбасады Нямеччыны ў Менску з 2000 па 2003 год», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.

Віктарын таксама працавала амбасадаркай у Латвіі, Нідэрляндах і Армэніі, а да нядаўняга часу была кіраўніцай прадстаўніцтва ЭЗ у Армэніі.

«Андрэа Віктарын пачала сваю кар’еру на дыпляматычнай службе падчас падзеньня Бэрлінскай сьцяны і ўзьяднаньня Нямеччыны. Раней яна вывучала гісторыю і нямецкую мову на пэдагагічным факультэце ў Боне. Як гісторыку ёй важна прызнаваць гістарычную адказнасьць немцаў перад беларускім народам і выступаць за прымірэньне і разуменьне», — паведамляе амбасада.

«Мы рады адзначыць, што ў асобе спадарыні Віктарын атрымалі дасьведчаную дыпляматку і кіраўніцу, якая вельмі любіць краіну Беларусь і яе народ. Як і яе папярэднік Міхаэль Новак, яна будзе працаваць над далейшым разьвіцьцём і паглыбленьнем сяброўства паміж беларускім і нямецкім народамі», — заяўляе нямецкая амбасада.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG