Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адказалі на прапанову Васкрасенскага кіраўніку МЗС Польшчы асабіста прыехаць і забраць Пачобута


Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут

У МЗС Польшчы адказалі на прапанову беларускага прапагандыста Юрыя Васкрасенскага адносна Анджэя Пачобута.

Васкрасенскі сьцьвярджае, што Менск прапанаваў асабіста кіраўніку МЗС Польшчы Радославу Сікорскаму, каб той вывез журналіста-палітвязьня Анджэя Пачобута.

«Я тэлефаную бясконца былому часоваму паверанаму Вайцяхоўскаму, — казаў прапагандыст у стрыме ў Рыгора Азаронка. — Ён не падымае слухаўку. Я напісаў Сікорскаму публічна ў сацыяльнай сетцы: „Забірай, забірай, падымай зад і забірай“. Як ты думаеш, мы за кімсьці будзем бегаць з гэтым Пачобутам? Не. Значыць, ён адседзіць увесь тэрмін».

На гэтую заяву Эўрарадыё атрымала адказ Міністэрства замежных спраў Польшчы: «Паведамляем, што прапанова, якую чарговы раз прадставіў калябарант беларускага рэжыму, ня ўпісваецца ў ніводзін канон двухбаковых адносінаў».

  • Анджэй Пачобут — адзін зь лідэраў незалежнага Саюзу палякаў Беларусі. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 году. За публікацыю пра падзеі верасьня 1939 году журналіста абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце» — так улады ацанілі тое, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу.
  • Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
  • Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязьню прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG