Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра яшчэ адзін суд над былым міліцыянтам за «здраду дзяржаве»


Дзьмітры Ператолчын, архіўнае фота
Дзьмітры Ператолчын, архіўнае фота

Справы аб здрадзе дзяржаве часта разглядаюцца ў закрытым рэжыме.

Берасьцейскі абласны суд прызначыў да разгляду справу супраць былога капітана міліцыі Дзьмітрыя Ператолчына, паведамляе інтэрнэт-выданьне «Мэдыязона».

Былога міліцыянта абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «неданясеньні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК), але сутнасьць абвінавачаньня невядомая ні СМІ, ні праваабаронцам.

Для Дзьмітрыя Ператолчына гэта будзе ўжо другі суд.

Ператолчын з Кобрыні, яму 41 год, у міліцыі даслужыўся да капітана. Вядома, што да 2011 году ён служыў камандзірам узводу Кобрынскага аддзелу дэпартамэнту аховы, але неўзабаве быў звольнены. Паводле «Мэдыязоны», у лістападзе 2012 году Берасьцейскі міжгарнізонны вайсковы суд асудзіў Ператолчына на 3,5 года калёніі з адтэрміноўкай на тры гады за «махлярства» (ч. 3 арт. 209 КК). Пасьля гэтага былы міліцыянт працаваў ліцейшчыкам на фабрыцы плястмасавых цацак «Палесьсе» і спэцыялістам у краме «Дабраном».

Вядома, што суд над былым міліцыянтам мае пачацца 17 верасьня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG