Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябраў выбарчых камісій будуць рыхтаваць на курсах. У ЦВК Беларусі пачалі падрыхтоўку да выбараў-2025


Архіўнае фота. Чальцы выбарчай камісіі ў Менску на парлямэнцкіх выбараў 2019 году
Архіўнае фота. Чальцы выбарчай камісіі ў Менску на парлямэнцкіх выбараў 2019 году

Рэжым Лукашэнкі плянуе ў 2025 годзе правесьці чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць і праваабаронцы не прызналі вынікі папярэдніх выбараў у Беларусі.

7 верасьня старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка расказаў пра тое, што ў Беларусі ўжо пачалі падрыхтоўку «патэнцыйных арганізатараў выбараў».

«На сыстэмнай аснове мы пачалі гэту падрыхтоўку (патэнцыйных арганізатараў — рэд) праз Акадэмію кіраваньня. Выходзім на лякальную падрыхтоўку ў рэгіёнах», — паведаміў Карпенка.

Паводле яго, у прыватнасьці, на базе інстытутаў разьвіцьця адукацыі, у тым ліку і у Гомлі, адчыняюць адпаведныя курсы «для тых патэнцыйна людзей, якія заўтра будуць працаваць у камісіях — тэрытарыяльных, акруговых, участковых».

Паводле Карпенкі, рашэньне аб даце выбараў прыме парлямэнт, і пасьля гэтага ЦВК «пачне арганізацыю ўсіх працэсаў».

Наступныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.

  • Раней аб’яднаньне былых сілавікоў BELPOL паведаміла, што беларускія ўлады вырашылі правесьці прэзыдэнцкія выбары датэрмінова і ўжо нібыта прызначылі дату — 23 лютага 2025 году — і распрацавалі падрабязныя пляны «выбарчай кампаніі».
  • Апошнія прэзыдэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 9 жніўня 2020 году ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай.
  • Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткія затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі.
  • Вынікі выбараў 2020 году не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Краіны Захаду пасьля выбараў неаднойчы ўводзілі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, якога ня лічаць легітымным прэзыдэнтам Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG