Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія падтрымалі пратэсты; у Бярозе за пратэсты асудзілі 4 чалавекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Сілавікі ў Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты

Відэа з былымі вайскоўцамі апублікаваў адзін з х тэлеграм-каналаў, блізкі да сілавікоў. Адзін з затрыманых на камэру сілавікоў гаворыць, што служыў ва ўнутраных войсках МУС Беларусі, але пасьля 9 жніўня 2020 году спаліў сваю форму і зьняў гэта на відэа. Ён кажа, што зрабіў гэта, бо ў яго «была вялікая крыўда на маіх калег».

Другі затрыманы мужчына ў роліку сілавікоў кажа, што служыў у вайсковай частцы № 25887, а ў 2020 годзе вырашыў звольніцца з войска і «запісаў дэструктыўнае відэа» пра гэта. У роліку дэманструецца фрагмэнт гэтага відэа, на якім мужчына ў форме кажа, што «яму вельмі сорамна» за тое, што ён «дапусьціў ўжываньне сілы ў дачыненьні да мірных грамадзян», і што для кагосьці ён «можа стаць прыкладам».

Дзе цяпер затрыманыя і ў чым менавіта іх абвінавачваюць, невядома.

Чатырох жыхароў Бярозы адправілі ў калёнію за ўдзел у пратэстах

Чатырох жыхароў Бярозы асудзілі да калёніі за ўдзел у акцыі пратэсту з 10 на 11 жніўня 2020 году. Іх судзілі паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Групавое парушэньне грамадзкага парадку»), паведамляюць праваабаронцы.

Як вынікае з прэс-рэлізу суда, судзьдзя Людміла Рудзіна прысудзіла Мікалаю Кулаку, Ігару Яўменаву, Андрэю Рыбакову і Віктару Данілюку па 1 годзе 6 месяцаў калёніі кожнаму.

28 жніўня ў Бярозе асудзілі яшчэ 4 чалавек за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 году ў Бярозе — ім таксама прысудзілі тэрміны ад 1 да 2 гадоў калёніі.

Сутнасьць абвінавачаньняў у абодвух выпадках палягала ў тым, што ўвечары і ноччу з 10 на 11 жніўня 2020 году бярозаўчане «выкрыквалі лёзунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў» — гэта значыць людзей асудзілі за рэалізацыю права на мірны пратэст.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG