Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
0:55 — Якія зьмены ў канцэпцыі правоў чалавека адбыліся ў Эўразьвязе за апошнія дзесяцігодзьдзі? Ці ёсьць дагэтуль паміж краінамі ЭЗ істотныя адрозьненьні ў разуменьні правоў чалавека?
3:46 — Як рэгулююцца канфлікты паміж законамі асобных дзяржаваў і агульнаэўрапейскімі нормамі.
9:51 — Як суды ў Страсбуры і Люксэмбургу абараняюць правы асобных людзей і нейкіх групаў — да прыкладу, этнічных ці моўных.
14:05 — Ці можна сказаць, што грамадзяне краінаў Эўразьвязу за апошнія дзесяцігодзьдзі пазбавіліся нейкіх правоў альбо здабылі новыя?
17:53 — Ці ёсьць «канкурэнцыя за правы» паміж рознымі групамі і ці зьмянілася ў Эўразьвязе за апошнія дзесяцігодзьдзі разуменьне таго, што такое дыскрымінацыя?
23:01 — Што, паводле эўрапейскіх законаў, ня можа, а што можа быць падставай для дыскрымінацыі. Якія крытэры могуць улічвацца, а якія афіцыйна нельга ўлічваць, калі прымаюць на працу?
33:20 — Як рэгулююцца «дыскрымінацыйныя альгарытмы». Ці можа банк на эўрапейскім рынку задаць расу, пол ці ўзрост адным з парамэтраў у саманавучальны альгарытм, які дапамагае прыняць рашэньне, ці выдаваць дробны крэдыт прыватнаму кліенту?
35:45 — Ці можа страхавая кампанія браць з жанчын меншыя выплаты, калі імавернасьць аварыі ў іх статыстычна ніжэйшая? І чым скончыўся суд, калі патрабаваньні па росьце для грэцкіх вайскоўцаў паднялі на сантымэтар?
42:29 — Што такое мова нянавісьці і дзе цяпер праходзіць падзел паміж абмежаваньнем мовы нянавісьці і абмежаваньнем свабоды выказваньня агулам?
«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум