У яго, у прыватнасьці, трапілі старонка ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» «Гомель Online», на якую падпісаныя 117 тысяч чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Адпаведнае рашэньне прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомля 6 верасьня.
Таксама ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі:
- Telegram-каналы і чаты «Арийская оргия», «Родны Лунінец», «Телеграф. Новости», «Телеграф UA Новини України», «Ихтиандры центр», «ихтиандры штаб»;
- Старонкі ва «УКантакце» «Минск Online», «Лида — наш город»;
- Сайты Telegraf.nеws, franak.оrg;
- Суполкі ў Viber «Телеграф», «ТЕЛЕГРАФ — НОВИНИ УКРАЇНИ ТА СВІТУ»;
- Youtube-канал і старонка ў Фэйсбуку «Telegraf UA»;
- Старонкі ў сацыяльнай сетцы Х «Телеграф», «DW українською», «Голос Америки Українською», «Franak Viačorka», «Alex Kokcharov»;
- профіль у фэйсбуку актывіста і экс-палітвязьня Сяргея Пятрухіна;
- Старонка ў «Одноклассниках» «Дубровно Чемурако».
Раней стала вядома, што суд у Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі тэлеграм-каналы Doxa і Avtozak LIVE. Згодна са сьпісам «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, апублікаваным на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, рашэньне было прынята 30 жніўня і «падлягае неадкладнаму выкананьню».
- У Беларусі з 2020 году прызналі «экстрэмісцкімі» ўсе незалежныя СМІ, а таксама сотні тэлеграм-каналаў, старонак і суполак у сацыяльных сетках, каналаў Youtube і інш. за распаўсюд інфармацыі, якая супярэчыць афіцыйнай пазыцыі беларускіх уладаў ці крытыкуе рэжым Лукашэнкі. У «Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў», які вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі, пералік такіх матэрыялаў займае ўжо больш за 1230 старонак.
- Толькі ў 2023 годзе беларускія суды вынесьлі каля 900 рашэньняў аб прызнаньні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рознай «інфармацыйнай прадукцыі, сымболікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданьняў», зьместу сайтаў і старонак у сацыяльных сетках незалежных СМІ, арганізацый, буйных тэлеграм-каналаў і г.д.
Форум