Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўводзяць санкцыі супраць расейскіх прапагандыстаў, у тым ліку Сіманьян


Уладзімір Пуцін уручае Маргарыце Сіманьнян ордэн Аляксандра Неўскага, травень 2019 году
Уладзімір Пуцін уручае Маргарыце Сіманьнян ордэн Аляксандра Неўскага, травень 2019 году

Міністэрства фінаннсаў ЗША ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да мэдыягрупы «Россия сегодня» і яе даччыных кампаній — «РИА Новости», RT, Ruptly і Sputnik. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

Вашынгтон лічыць, што расейскія мэдыяструктуры спрабуюць паўплываць на амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары і падрываюць давер выбарнікаў да выбарчых працэсаў у ЗША.

Акрамя таго, у дакумэнце гаворыцца пра спробы Расеі з дапамогай сваіх інфармацыйных рэсурсаў дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове, ва Ўкраіне і па ўсім сьвеце.

Акрамя кампаній, санкцыі накладзены на іх кіраўнікоў. Гэта галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян, яе намесьнікі Лізавета Бродзкая, Андрэй Кіяшка і Антон Анісімаў, мэнэджар лічбавых праектаў RT Канстанцін Калашнікаў і супрацоўніца аддзелу мэдыяпраектаў Алена Афанасьева.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG