Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 5 верасьня: менчука затрымалі за заклікі да пратэсту ў 2020-м

абноўлена

Іван Хадасевіч і Аліна Сьвянціцкая
Іван Хадасевіч і Аліна Сьвянціцкая

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Затрымалі за заклікі да пратэсту ў чатах

На відэа сілавікоў затрыманы жыхар Менску кажа, што ў 2020 годзе «быў удзельнікам дэструктыўных чатаў» і ў адным з іх «заклікаў людзей згуртавацца, каардынавацца», а таксама нібыта «заклікаў псаваць дзяржаўную маёмасьць», піша «Вясна».

«Медиазона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Ігар Драбышэўскі. Па якім артыкуле яго затрымалі і дзе ён цяпер, невядома.

Мужа і жонку затрымалі за ўдзел у пратэстах

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што 15 жніўня адзначалі Дзень народзінаў жонкі ў Менску, дзе ўзялі ўдзел у пратэстах.

«Мэдыязона» знайшла старонкі затрыманых у сацсетках.

Там яны падпісаныя як Іван Хадасевіч і Аліна Сьвянціцкая.

Затрымалі менскага айцішніка, які «пагражаў міліцыянту расправай» у Viber

Паводле інфармацыі МУС, 53-гадовы супрацоўнік IT-кампаніі «з дапамогай перапіскі ў мэсэнджары „Вайбер“ пагражаў супрацоўніку крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС ужываньнем гвалту ў мэтах перашкоды яго законнай дзейнасьці».

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за пагрозу прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Менчуку пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG