Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Армэніі зьняла абмежаваньні на перамяшчэньне беларускі Дзіяны Маісеенкі


Дзіяна Маісеенка
Дзіяна Маісеенка

Генэральная пракуратура Армэніі зьняла ўсе абмежаваньні на перамяшчэньне для беларускі Дзіяны Маісеенкі, нягледзячы на яе знаходжаньне ў вышуку на запыт Беларусі, паведаміў дарадца ў прававых пытаньнях офісу Сьвятланы Ціханоўскай Леанід Марозаў.

Паводле яго, Дзіяна Маісеенка атрымала афіцыйную заяву ад Генпракуратуры Армэніі: у тэксьце фіксуецца адсутнасьць прававых падставаў для абмежаваньняў беларускі пры перасячэньнях мяжы.

Таксама Генпракуратура Армэніі паведаміла, што абвінавачаньні супраць Дзіяны ня лічацца падставай для крымінальнага перасьледу паводле мясцовага заканадаўства.

Дакумэнт накіравалі ў Міністэрства ўнутраных справаў Армэніі. Цяпер застаецца дачакацца пацьверджаньня ад прадстаўнікоў армянскага МУС — і Дзіяна зможа пакінуць Армэнію, расказаў Леанід Марозаў.

Раней юрыдычная каманда Офіса Ціханоўскай прадставіла армянскаму боку зьвесткі, якія сьведчаць пра палітычна матываваны перасьлед Дзіяны Маісеенкі рэжымам Лукашэнкі за мірную рэалізацыю сваіх правоў.

  • Беларуску Дзіяну Маісеенку затрымалі 2 верасьня пры перасячэньні мяжы Грузіі з Армэніяй, бо яна ў вышуку ў Беларусі за ўдзел у пратэстах. Ёй інкрымінуюць артыкул 342 ч.1 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), у Беларусі ёй пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 4 гадоў.
  • Спачатку Дзіяну Маісеенку зьмясьцілі пад варту на 72 гадзіны, але пасьля вызвалілі. На час разгляду экстрадыцыйнай справы ёй абмежавалі выезд з краіны. Офіс Ціханоўскай атрымаў запэўніваньні ад армянскага боку, што Ерэван ня будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі перасьледаваных з палітычных прычын грамадзян Беларусі.
  • Дзіяна Маісеенка выехала зь Беларусі летам 2023 году. Яна дачка былога палітвязьня Андрэя Іванюшына, якога асудзілі за інцыдэнт 19 верасьня 2020 году каля гандлёвага цэнтру «Эўропа» ў так званай «справе байкераў». Іванюшын тады атрымаў два з паловай гады пазбаўленьня волі. Ён цалкам адбыў тэрмін у шклоўскай калёніі. Дзяўчына не хавае, што ў 2020-м удзельнічала ў пратэстах.
  • Больш за год Дзіяна Маісеенка жыла ў Грузіі. Пра тое, што і на яе завялі крымінальную справу, яна ня ведала. У Армэнію яна паехала ў вандроўку, а таксама каб заадно зрабіць так званы «візаран».
  • Са словаў адваката, які пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы, вынікае, што Дзіяна Маісеенка нібыта праходзіць па справе свайго бацькі. «Там фігуруе, што мы з татам былі ў змове і разам удзельнічалі ў пратэстах», — сказала Дзіяна Свабодзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG